Георг Кёлер
| Жорж Жан Франц Кёлер | |
| ням.: Georges Jean Franz Köhler | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
1 сакавіка 1995 (48 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: |
Фрыц Мельхерс |
| Вядомы як: |
распрацоўшчык гібрыдомнай тэхналогіі атрымання монакланальных антыцелаў |
| Узнагароды і прэміі | |
Георг (Жорж Жан Франц) Кёлер (ням.: Georges Jean Franz Köhler, 17 красавіка 1946, Мюнхен, Германія - 1 сакавіка 1995, Фрайбург, Германія) — нямецкі біёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел». Разам з Сезарам Мільштэйнам распрацаваў тэхніку атрымання монакланальных антыцел.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт ў 1971 годзе. Там жа ў 1974 годзе ён абараніў дысертацыю па імуналагічнаму даследаванню фермента бэта-галактазідазы, якое правёў пад кіраўніцтвам прафесара Фрыца Мельхерса на базе Інстытута імуналогіі ў Базелі (Швейцарыя), дырэктарам якога быў Нільс Ернэ.
З 1974 года ў лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), дзе два гады (1974-1976) праходзіў пост-дактарантуру ў прафесара Сезара Мільштэйна. У Кембрыджы Кёлер працаваў над зліццём лімфацытаў. За гэты кароткі прамежутак часу яму ўдалося распрацаваць новую тэхналогію па зліцці плазматычнай клеткі, якая выпрацоўвае антыцелы, з клеткай міяломы (методыка гібрыдома)[1] [2]. Атрыманыя імарталізаванныя гібрыдныя клеткі працягвалі прадукаваць антыцелы і адначасова маглі неабмежавана размножвацца. Гэта дазволіла атрымліваць монакланальные антыцелы практычна ў неабмежаваных колькасцях.
З 1984 года і да сваёй смерці ў 1995 годзе быў дырэктарам інстытута імунабіялогіі М.Планка ў горадзе Фрайбург.
Аўтар навуковых прац па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі.
Георг Кёлер памёр ад пнеўманіі. Вуліца да тэхнічнага факультэта ўніверсітэта Фрайбурга носіць яго імя — Georges-Köhler-Allee. Нямецкае таварыства па імуналогіі ўручае прэмію імя Георга Кёлера[3].
Узнагароды [правіць]
- Міжнародная прэмія Гайрднера (1981)
- Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1984)
- Член Леапальдзіны (1985)
- Кавалер Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» (1986)
Публікацыі [правіць]
- G. Köhler & C. Milstein (1975). "Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity". Nature 256 (5517): 495–7. Bibcode 1975Natur.256..495K. doi:10.1038/256495a0. PMID 1172191
Гл.таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Köhler, G. & Milstein, C. (1975): Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity. In: Nature. Bd. 256, S. 495-497. PMID 1172191 DOI:10.1038/256495a0 Reprint In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2453-2455. PMID 15728446 PDF
- ↑ Margulies, D.H. (2005): Monoclonal antibodies: producing magic bullets by somatic cell hybridization. In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2451-2452. PMID 15728445 PDF
- ↑ Georges-Köhler-Preis der Deutschen Gesellschaft für Immunologie (dgfi.org); abgerufen am 20. Oktober 2012
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
Спасылкі [правіць]
- Біяграфія Кёлера на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Георг КЁЛЕР на сайце n-t.ru (руск.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхене
- Памерлі 1 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Фрайбургу
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Постаці нямецкай імуналогіі
- Постаці біялогіі XX стагоддзя
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні