Торстэн Нільс Візел
| Торстэн Нільс Візел | |
| англ.: Torsten Nils Wiesel | |
Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі |
|
Торстэн Нільс Ві́зел (англ.: Torsten Nils Wiesel, 3 чэрвеня 1924, Упсала, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х'юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».
Змест |
Біяграфія[правіць]
Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991-1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер - ганаровы прэзідэнт універсітэта.
З'яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д.Х.Х'юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.
Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.
Візел таксама з'яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.
Узнагароды[правіць]
- 1978 - Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1981 - Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 2005 - Нацыянальны навуковы медаль ЗША
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.
Спасылкі[правіць]
- Аўтабіяграфія Т. Візеля на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Асабістая старонка на сайце Ракфелераўскага ўніверсітэта (англ.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ва Упсале
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалем навукі ЗША
- Постаці шведскай фізіялогіі
- Постаці шведскай нейрабіялогіі