Эндру Віктар Шалі
| Эндру Віктар Шалі | |
| англ.: Andrew W. Schally | |
| Дата нараджэння: |
30 лістапада 1926 (86 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: |
Універсітэт Тулана |
| Вядомы як: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; нар. 30 лістапада 1926, Вільня) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».
Змест |
Біяграфія[правіць]
Эндру Віктар Шалі нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні, калі горад уваходзіў у склад Польшчы (цяпер у складзе Літвы).
Скончыў Лонданскі ўніверсітэт у 1950 годзе і ўніверсітэт Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 года ў Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х'юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.
Узнагароды[правіць]
- 1974 - Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1975 - Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1977 - Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі[правіць]
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |