Гюнтэр Блобель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гюнтэр Блобель
ням.: Günter Blobel
Gunter Blobel 2008 1.JPG
Дата нараджэння:

21 мая 1936({{padleft:1936|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (78 гадоў)

Месца нараджэння:

Вальтэрсдорф, Германія (зараз вёска Niegosławice (Польшча)

Краіна:

Трэці Рэйх, ФРГ, ЗША

Навуковая сфера:

біялогія

Альма-матэр:

Цюбінгенскі ўніверсітэт
Вісконсінскі ўніверсітэт у Мэдзісане

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1999)

Гюнтэр Блобель на ВікіСховішчы

Гюнтэр Блобель (ням.: Günter Blobel, нар. 21 мая 1936, г.Вальтэрсдорф, Германія, зараз вёска Niegosławice (Польшча) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999 годзе «за выяўленне ў бялковых малекулах сігнальных амінакіслотных паслядоўнасцяў, адказных за адрасны транспарт бялкоў у клетцы»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гюнтэр Блобель нарадзіўся 21 мая 1936 года ў невялікай вёсцы Вальтэрсдорф у германскай правінцыі Ніжняя Сілезія (цяпер тэрыторыя Польшчы, Сілезскае ваяводства). У студзені 1945 года яго сям'я бегла з роднай Сілезіі ад надыходзячай Чырвонай Арміі. На шляху на захад, яны прайшлі праз Дрэздэн, які пакінуў глыбокія ўражанні ў маладога хлопчыка. Праз некалькі дзён Дрэздэн быў разбураны падчас катастрафічнай бамбардзіроўкі паміж 13 лютага і 15 лютага 1945 года. Сям'я магла назіраць гэта, знаходзячыся прыкладна ў 30 кіламетрах ад гатэля, а хлопчык зноў быў глыбока ўражаны, але вайна яшчэ не закончылася, і 19-гадовая сястра Блобеля была забіта некалькі тыдняў праз у цягніку падчас паветранай атакі і пахавана ў брацкай магіле.

Пасля вайны Гюнтэр Блобель вучыўся ў гімназіі ў саксонскім горадзе Фрайберг. Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт ў 1960 годзе ў Германіі. З 1967 года працаваў у Ракфелераўскім універсітэце1976 года прафесар).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з іншымі выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 годзе сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. "сігнальная гіпотэза").

Доктар філасофіі (1967).

Член Нацыянальнай АН ЗША (1978), Папскай акадэміі навук (2001)

Блобель таксама добра вядомы сваёй актыўнай падтрымкай аднаўлення Дрэздэна ў Германіі, стаўшы ў 1994 годзе заснавальнікам і прэзідэнтам некамерцыйнай карпарацыі "Сябры Дрэздэна, Inc". Ён ахвяраваў усе атрыманыя грошы ад Нобелеўскай прэміі на аднаўленне Дрэздэна, у прыватнасці, на аднаўленне Фраўэнкірхэ (завершана ў 2005 годзе) і будаўніцтва новай сінагогі. У Лейпцыгу ён займаўся аднаўленнем касцёла святога Паўла, які быў падарваны камуністычным рэжымам ва Усходняй Германіі ў 1968 годзе[2].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Блобель працуе ва ўніверсітэце Ракфелера ў Нью-Ёрку з 1968 года. Ён жыве ў Верхнім Іст-Сайдзе Манхэтэна з жонкай і трыма англійскімі сетэрамі. Ён таксама ўваходзіць у склад дырэктараў Nestlé і Савет кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута імя Скрыпс. Акрамя таго, ён з'яўляецца сузаснавальнікам і старшынёй навукова-кансультатыўнага савета Chromocell Corporation[3]. Уваходзіць у склад адборачнага камітэта па навуцы жыцця і медыцыны, які выбірае пераможцаў прэміі Шао (англ.: Shaw Prize).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]