Горад Амстэрдам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Амстэрдам
нідэрл.: Amsterdam
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
AmsterdamLuchtfotoBmz.jpg

Каардынаты: 52°23′00″ пн. ш. 4°54′00″ у. д. / 52.383333° пн. ш. 4.9° у. д. (G) (O) (Я)52°23′00″ пн. ш. 4°54′00″ у. д. / 52.383333° пн. ш. 4.9° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Нідэрланды
Правінцыя Паўночная Галандыя
Першае згадванне 1275
Плошча 219,07 км²
Насельніцтва (2006) 743 400 чалавек
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код +31 020
Паштовыя індэксы 10xx
Афіцыйны сайт http://www.amsterdam.nl/

Амстэрдам (Нідэрланды)
Амстэрдам
Амстэрдам

Амстэрдам (нідэрл.: Amsterdam) — сталіца Нідэрландаў. Размешчаны ў правінцыі Паўночная Галандыя ў вусця ракі Амстэл. Амстэрдам злучаны з Паўночным морам каналам.

Па стане на 1 чэрвеня 2005 г. насельніцтва муніцыпалітэта Амстэрдам складала 741 922 жыхароў, разам з прыгарадамі (гарадская акруга) — 1,5 мільёна жыхароў.

Змест

Геаграфія [правіць]

Амстэрдам размешчаны на паўночным захадзе Нідэрландаў у правінцыі Паўночная Галандыя ў вусці ракі Амстэл на беразе заліву Эйселмер. Рака Амстэл, працякаючы праз цэнтр горада, утварае сетку каналаў і праток, акрамя гэтага, асобным каналам горад злучаны з Паўночным морам, пры гэтым знаходзячыся на вышыні 2 м ніжэй за ўзровень мора. Тэрытарыяльна Амстэрдам знаходзіцца блізка да правінцый Утрэхт і Флеваланд.

Амстэрдам — высока ўрбанізаваны горад. Шчыльнасць насельніцтва 4457 чалавек на квадратны кіламетр. Паркі складаюць 12 % плошчы горада. Моцная ўрбанізацыя практычна знішчыла натуральны ландшафт горада.

Плошча горада — 219,07 км² (54,1 км² вады).

Гісторыя [правіць]

Горад быў заснаваны каля 1275 г. Сваім узнікненнем горад быў абавязаны дамбе, якая забяспечвала раён ад паводак. Паходжанне горада зафіксавана ў яго назве (даслоўна — «дамба на рацэ Амстэл»). Да XV стагоддзя Амстэрдам стаў найбуйным гандлёвым горадам Нідэрландаў.

Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны найбуйны порт-канкурэнт Амстэрдама, Антверпен быў захоплены іспанцамі (1585 год), што прывяло да масавай міграцыі антверпенскіх гандляроў і рамеснікаў і велізарнай колькасці яўрэяў, якія ратаваліся ад іспанскай інквізіцыі, у Амстэрдам.

Сцяг і герб [правіць]

Тры крыжа Святога Андрэя пазначаюць тры вартасці горада: доблесць, цвёрдасць, і літасць. Народная традыцыя таксама звязвае гэтыя тры крыжа з трыма пагрозамі гэтаму гораду: вадой, агнём і эпідэміяй.

«Заходняя царква»

Транспарт [правіць]

Грамадскі транспарт [правіць]

Амстэрдам мае добра развітую сістэму грамадскага транспарта. У горадзе дзейнічае метрапалітэн, традыцыйныя і хуткасныя трамваі, аўтобусная сетка і паромныя пераправы праз раку Эй. Увесь гарадскі грамадскі транспарт знаходзіцца пад кіраваннем арганізацыі GVB (Gemeentevervoerbedrijf, гэта значыць муніцыпальнае транспартнае прадпрыемства). Прыгарадныя аўтобусы, якія злучаюць Амстэрдам з наваколлямі, прыналежаць іншым аператарам, у прыватнасці Arriva і Connexxion.

Паветраны транспарт [правіць]

Аэрапорт Схіпхол знаходзіцца ў 20 хвілінах цягніком ад цэнтральнага вакзалу. Гэта найбуйны аэрапорт Нідэрландаў і 4-ы па велічыні аэрапорт Еўропы. Ён быў пабудаваны ў 1916 годзе на месцы асушанага Гарлемскага возера. Схіпхол валодае шасцю ўзлётна-пасадкавымі палосамі, у цяперашні час распрацоўваюцца планы па пашырэнні аэрапорта.

Славутасці [правіць]

Канал у Амстэрдаме
  • Цэнтральны вакзал

Быў пабудаваны паміж 1881 і 1889 гадамі архітэктарам Петрусам Кейперсам. У 1885 годзе Кейперс таксама спраектаваў будынак Рэйксмузеума, які вельмі падобны на Цэнтральны вакзал. Гэта першы вакзал у Нідэрландах, які быў спраектаваны вядомым архітэктарам. Вакзал адлучае горад ад порта, а ў горадзе былі пракладзена мноства чыгуначных шляхоў. Вакзал налічае шэсць перонаў і 15 чыгуначных шляхоў.

Вядомыя асобы [правіць]

Гл. таксама [правіць]

Спасылкі [правіць]