Горад Бабруйск
| Горад
Бабруйск
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Бабру́йск (руск.: Бобру́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. Порт на р. Бярэзіна. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Насельніцтва 219,1 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Ёсць меркаванне, што магчыма ў часы Русь на месцы сучаснага Бабруйска знаходзілася вёска, жыхары якой займаліся рыбалоўствам і бабровым промыслам. У першыню згадваецца пад 1387 годам (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек). Цэнтр воласці ў ВКЛ, меў магдэбургскае права. У 14—18 ст. існаваў Бабруйскі замак. З 1565 у Рэчыцкім павеце. Спалены карнымі войскамі ВКЛ у 1649, потым казакамі ў час вайны 1654—1667 гадоў. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр Бабруйскага павета, 22.1.1795 атрымаў герб. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах тымчасова пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме. У 1807—1836 пабудаваная Бабруйская крэпасць, 10.8.1810 году Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва крэпасці. У 1812 гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў. У 1897 — 28,7 тыс. жыхароў (71 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог. З 1924 цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага р-на. З 1938 горад абласнога падпарадкавання.
У час Вялікай Айчыннай вайны акупаваны 28.6.1941, акупанты стварылі ў Горадзе 4 лагеры смерці дзе знішчылі каля 100 тыс. чал. Пасля пачатку 24.6.1944 наступальнай аперацыі «Багратыён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27.6.1944 быў утварыўся г.зв. «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тыс. чал. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28.6.1944, на наступны дзень (29.6.1944) быў цалкам вызвалены. 22.9.1944 году была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), Мясакамбінат (1956), Завод трактарных дэталяў і агрэгатаў (1959), Футравая фабрыка (1960), Малочны завод (1967). У 1960 пачынаецца будаўніцтва Шыннага камбіната, 1.1.1972 выпушчана першая пакрышка.
[правіць] Дэмаграфія
У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з'яўляецца адной з буйнейшых у краіне. 23.10.1988 пачалося аднаўлення яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіць гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай, вытворчасці будматэрыялаў прамысловасці.
ААТ «Белшына». ААТ «Бабруйскі гідролізны завод». РУПП «Бабруйскаграмаш» з'яўляецца аднім з буйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі. ААТ «ТаіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — буйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавай аўтатэхнікі. ААТ «Спецаўтатэхніка». ААТ «Бабруйсксельмаш». ААТ «Бабруйская мэблевая фабрыка».
У 2004 створана сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства ЗАТ "Піваварная кампанія «Сябар», самы малады і адзін з самых паспяховых вытворцаў піва ў Беларусі.
Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006, 198 месцаў). Бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторый-прафілакторый «Фандок» і санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка». Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, г.зв. бабруйскай керамікі.
[правіць] Культура
Бабруйскі краязнаўчы музей, выставачная зала. Тэатр драмы i камедыi iмя В. Дунiна-Марцiнкевіча
У 2006 прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі».
[правіць] Прэса
Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:
- Газета «Вечерний Бобруйск». На рускай мове. Гл. [1]
- Штотыднёвік «Бобруйский курьер». На рускай мове. Гл. [2]
[правіць] Адукацыя
1.10.1997 створаны Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны тэхнікум і інш.
[правіць] Спорт
У 2006 пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Зноў створаны хакейны клуб «Шыннік», каманда якога з'яўлялася шматразовым чэмпіёнам БССР па хакеі.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Бабруйская крэпасць
- Георгіеўская (Белая) царква (1907; адноўленая 1990—1995)
- драўляны асабняк з мезанінам (1912)
[правіць] Вядомыя асобы
- В. З. Харужая (1903—1942), дзеячка КПЗБ, Герой Савецкага Саюза
- М. Азбукін (1894—1943), географ, краязнаўца, адзін з арганізатараў краязнаўства ў Беларусі
- А. А. Міхневіч
- Эдуард Белагураў
- Вольга Хілько
- Віктар Цемушаў
- Сямён Якаўлевіч Вальфсон
- Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка
- Андрэй Валер'евіч Арлоўскі
- Ірына Аляксандраўна Мядзведзева
- Анатоль Пятровіч Галуза
- Залман Абрамавіч Гарэлік
- Эфраім Севела
- Яўген Якаўлевіч Голант
- Андрэй Вячаслававіч Вайцяховіч
[правіць] Гарады-пабрацімы
[правіць] Гл. таксама
- Абарона Бабруйска 1649
- Бабруйскія цагельныя мануфактуры
- Бабруйскія лесапільныя заводы
- Беларускае культурна-асветнае таварыства
- Другі паказальны тэатр
[правіць] У Сеціве
- Першы незалежны сайт и форум Бабруйска. Штодзённая фотастужка горадскіх падзей
- Бабруйскі гарадскі партал
- Партал гарадской газеты «Бобруйский курьер»
- Бабруйск на Radzima.org
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ 2,0 2,1 Вынікі перапісу 2009 года