Горад Дуброўна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Дуброўна


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 54°34′00″ пн. ш. 30°41′00″ у. д. / 54.566667° пн. ш. 30.683333° у. д. (G) (O) (Я)54°34′00″ пн. ш. 30°41′00″ у. д. / 54.566667° пн. ш. 30.683333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Насельніцтва 8600 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2137
Паштовы індэкс 211040
Дуброўна (Беларусь)
Дуброўна
Дуброўна

Дубро́ўна — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дубровенскага раёна, на р. Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка і Свінка. У 107 км да паўднёвага ўсходу ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі ОршаСмаленск (Расія), аўтадарогамі злучаны з Оршай, Горкамі, Асінторфам. Насельніцтва 8,6 тыс. чал. (2009).

Змест

[правіць] Гісторыя

15 ст — заснаванне замка ў месцы Дуброўна. Упершыню ўпамінаецца як горад ў 1514 г. У пач. 16 ст. Дуброўна — цэнтр воласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводстваў. У 16—18 ст. тут існаваў Дубровенскі замак, які ў розны час належаў Глябовічам, Сапегам, Г. А. Пацёмкіну, Любамірскім. У 1607 г. — 235 дамоў. У розны час Дуброўна належала Сапегам, Пацеям, Радзівілам. У 1630 заснаваны манастыр бернардынцаў. З 1772 у Аршанскай правінцыі, з 1777 — у Аршанскім павеце. Дуброўна неаднаразова спалена падчас войнаў сяр. 17 — 1-й чвэрці 18 ст. У пачатку 18 ст. у Дуброўне працавала паперня на Дняпры, якая, верагодна, належала Радзівілам. У 1781 тут пабудаваная першая ў Расійскай імперыі гадзіннікавая фабрыка. З 1861 — цэнтр воласці Горацкага павета Магілёўскай губерніі. З 1924 — цэнтр раёна, з 1925 горад. У 1962—1965 у Аршанскім раёне.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай дубровенскай керамікі.

[правіць] Культура

У горадзе праводзіцца рэгіянальны фестывль музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Дубровенская Траецкая царква
  • Дубровенскі манастыр бернардынцаў

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Дубровенскі раён

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах