Перайсці да зместу

Галоўны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:06, 25 сакавіка 2018, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, перанесена: , Магілёў]] → (Магілёў)]] (2) з дапамогай AWB)
Славутасць
Галоўны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
53°54′29″ пн. ш. 30°20′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар П. Абросімаў
Будаўніцтва 19381941 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — будынак у Магілёве, размешчаны на паўднёвым баку плошчы Леніна, насупараць Дома Саветаў, па адрасе бульвар Леніна, 5. Пабудаваны ў 19381941 гг. паводле практа архіт. П. Абросімава.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у будынку размяшчалася Магілёўская міжкраявая школа НКУС — НКДБ. З 1961 г. галоўны корпус машынабудаўнічага інстытута (цяпер БРУ).

Архітэктура

У аснову аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі 5-павярховага П-падобнага ў плане будынка і яго архітэктурна-дэкаратыўнага афармлення пакладзены прынцыпы класічнай ордарнай архітэктуры. Галоўны фасад, што выходзіць на плошчу, фланкіраваны 2 рызалітамі, вырашанымі ў выглядзе калонных порцікаў з 6 карынфскімі калонамі на вышыню 4 паверхаў. Першы паверх, абліцаваны гранітам, трактуецца як цокаль. Шырокая частка фасада паміж рызалітамі атынкавана і рытмічна члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, паміж імі размешчаны карынфскія пілястры. Дом завершаны прафіляваным карнізам і атыкавай сценкай, у цэнтры якой над галоўным уваходам барэльефная выява герба БССР. Планіровачная структура будынка заснавана на прынцыпе калідорнай сістэмы з двухбаковым размяшчэннем пакояў (аўдыторый). Асобны ўваход — у цэнтры галоўнага фасада. Тут знаходзіцца парадны вестыбюль. У 1970-я гады да галоўнага корпуса прыбудаваны спартыўна-клубны корпус, фасады якога аформлены лапаткамі і завершаны карнізам.

Славутасці

У 1977 годзе на будынку інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар палка народнага апалчэння. 25 чэрвеня 1941 года з курсантаў Магілёўскай міжкраявой школы НКУС — НКДБ былі створаны знішчальныя атрады, што дапамагалі органам НКУС і НКДБ знішчаць варожых парашутыстаў, шпіёнаў, дыверсантаў, ракетчыкаў-наводчыкаў. 12 ліпеня ў будынку школы сфарміраваны полк народнага апалчэння (камандзір маёр М. І. Калугін). У яго ўвайшлі аператыўныя работнікі НКУС — НКДБ, курсанты школы, работнікі проціпаветранай абароны, каля 200 пагранічнікаў. Полк сладаўся з 3 батальёнаў. У 1-ы ўваходзілі работнікі НКУС заходніх абласцей БССР і частка работнікаў пастаяннага саставу школы, у 2-гі — курсанты школы міліцыі, у 3-гі — работнікі мясцовай проціпаветранай абароны. 1-ы і 2-і батальёны былі ўзброены вінтоўкамі і кулямётамі. 3-і — часткова вінтоўкамі, рэвальверамі і бутэлькамі з гаручай сумессю. Па распараджэнні камандзіра 172-й стралковай дывізіі генерал-маёра М. Ц. Раманава 1-ы і 2-і батальёны былі накіраваны на перадавую лінію абароны, 3-і пакінуты ў горадзе для барацьбы са шпіёнамі і дыверсантамі. Полк апалчэнцаў трымаў абарону каля вёсак Буйнічы, Грабянёва, у раёне саўгаса «Вейна», пасёлка Гаі, цагельнага завода № 8, станцыі Магілёў-Таварны. У раёне цагельні полк на чале з М. І. Калугіным некалькі дзён стрымліваў намнога большыя сілы ворагаў, нанёс ім значныя страты. У ноч на 26 ліпеня 1941 года апалчэнцы прыкрывалі выхад з акружэння 172-й стралковай дывізіі.

Літаратура

Спасылкі