Януш Кішка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:31, 13 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Крыніцы: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Януш Кішка
Януш Кішка
Януш Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Ваявода полацкі
1621 — 1654
Папярэднік Міхал Друцкі-Сакалінскі
Пераемнік Аляксандр Людвік Радзівіл

Нараджэнне 1586(1586)
Смерць 13 студзеня 1654(1654-01-13)
Род Кішкі
Бацька Станіслаў Кішка
Маці Альжбета Сапега
Жонка Крысціна Друцкая-Сакалінская
Дзеці няма
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Януш Кішка (158613 студзеня 1654) — ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Ваявода полацкі (з 1621), польны (1635—1646) і вялікі гетман літоўскі1646).

Быў старостам парнаўскім (1610) і дрысенскім (1640).

Біяграфія

Выхоўваўся ў духу кальвінізму, перайшоў у каталіцтва прыкладна ў 1606. У 16241626 навучаўся ў Падуі (Італія).

Удзельнічаў у вайне супраць Швецыі (16001629), служыў пад камандай Яна Караля Хадкевіча. На чале ўласнага атраду браў удзел Кірхгольмскай бітве (1605). Таксама ўдзельнічаў у выправах на Масковію ў 1611 і 1618, Турцыю — у 1621.

Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай бараніў Полацк (1633), вёў баі пад Смаленскам.

Сям'я

Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Крыштафа і Станіслава.

Быў жанаты з Крысціна Друцкай-Сакалінскай, дачкой полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага. Дзяцей не пакінуў.

Януш Кішка стаў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Кішкаў.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі