Узлянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Узляны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 035
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222844
Код аўтам. нумароў 5

Узля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Узляны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дудзіцкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[2].

31 сакавіка 1977 года цэнтр Цітвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна перанесены ва Узляны, сельсавет перайменаваны ва Узлянскі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навапольскага (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) і Пярэжырскага (10 населеных пунктаў: Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі, Узляны, Ушанка) сельсаветаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1035 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,8 % — армяне, 0,7 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 18 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 126, 217
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.