Раман Навумавіч Мачульскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Навумавіч Мачульскі
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
студзень 1954 — сакавік 1959
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Мірон Крыштафовіч
Пераемнік Васіль Луцкін
Сцяг Першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП Беларусі
1950 — студзень 1954
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Пётр Цецюшаў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
20 ліпеня 1944 — 1948
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Фёдар Сіляеў
Пераемнік Мікіта Парашчанка

Нараджэнне 17 (30) лістапада 1903(1903-11-30)
в. Крываносы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць
Смерць 26 красавіка 1990(1990-04-26) (86 гадоў)
Мінск
Месца пахавання
Партыя УКП(б) (з 1928)
Дзейнасць ваенны, партызан, дзяржаўны дзеяч
Ваенная служба
Гады службы 19251944 (з перапынкам)
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Партызаны
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Рама́н Наву́мавіч Мачу́льскі (30 лістапада 1903 — 25 красавіка 1990) — Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1937 г. на партыйнай рабоце ў Грэску, Чэрвені, Плешчаніцах (Мінская вобласць).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці.

Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай рабоце. У 19441948 гады — старшыня Мінскага аблвыканкама, з 1950 года першы сакратар Пінскага абкама КП(б)Б, у 19541959 гады — старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Член ЦК КПБ у 19491960 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471955 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 19541962 гадах. Намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 19471951 гадах.

Узнагароды

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна.

Заслужаны работнік культуры БССР (1980)

Творы

Аўтар кніг «Вечный огонь» (1965), «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Люди высокого долга» (1975), «На огненной земле» (1983).

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. Минск. «Беларусь». 1984.
  • Высшее партизанское командование Белоруссии 1941—1944. Минск, 2009.