Перайсці да зместу

Авіяўдар па Дэдэбіту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апоўначы 7 студзеня 2022 года беспілотнік ВПС Эфіопіі (меркавана — Baykar Bayraktar TB2[1][2]) падчас Тыграйскага канфлікту нанес удар па лагеры бежанцаў у горадзе Дэдэбіт, штат Тыграй. Згодна з заявамі гуманітарных работнікаў і баевікоў НФВТ, у выніку налёту 56 чалавек загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць і непаўналетнія. Параненых змясцілі ў бальніцы агульнага профілю Шыр-Сухул.

Палкоўнік Гетнет Адан і прадстаўнік федэральнага ўрада Легес Тулу не адразу адказалі на запыты аб каментарыях. Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі Білен Сеюм наогул не адказала на прашэнне пракаментаваць інцыдэнт. У той жа час прэс-сакратар НФВТ Гетачу Рэда ў сваім Твітэры назваў здарэнне «яшчэ адной бессардэчнай атакай».

24 сакавіка Human Rights Watch звярнулася да ўрада Эфіопіі з просьбай правесці расследаванне авіяўдару, які арганізацыя назвала ваенным злачынствам[3].

Зноскі

  1. "Tigray conflict: What do we know about drone strikes in Ethiopia?". BBC News [брытанская англійская]. 31 January 2022. Праверана 7 February 2022.
  2. Evidence from civilian bombing in Ethiopia points to Turkish drone (англ.). POLITICO (25 студзеня 2022). Праверана 7 February 2022.
  3. AfricaNews. Human Rights Watch calls on Ethiopia to probe possible "war crime" (англ.). Africanews (24 сакавіка 2022). Праверана 24 сакавіка 2022.