Разня ў Хамеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У пачатку лістапада 2020 года ў горадзе Хамера рэгіёна Тыграй на паўночным захадзе Эфіопіі адбылася масавая расправа. Разня здарылася падчас узброенага канфлікту паміж партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя і федэральным урадам краіны.

Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[1][2] і ўрадавай арміі[3]. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцы і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі[2]. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны[3]. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы[4].

29 лістапада Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[5].

Зноскі

  1. Ethiopian military seizes airport as fighting rages in Tigray (11 лістапада 2020).
  2. а б After the bombs they attacked with knives, claim Ethiopians fleeing peace prize winner's war (23 November 2020).
  3. а б 'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees (2 снежня 2020).
  4. Fleeing Ethiopians Tell of Ethnic Massacres in Tigray War (9 снежня 2020).
  5. 70 clandestine burial pits found in Humera-reports (29 лістапада 2020).