Замежныя наступствы Тыграйскага канфлікту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Замежныя наступствы Тыграйскага канфлікту — уплыў узброенага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй, які ўспыхнуў у лістападзе 2020 года, на іншыя краіны. Пераважна наступствы дадзеных падзей выпрабавалі суседнія Судан і Эрытрэя.

Бежанцы[правіць | правіць зыходнік]

Нестабільная палітычная сітуацыя ў суседніх дзяржавах і шматгадовыя канфлікты прывялі да таго, што Эфіопія стала адным з найбуйнейшых цэнтраў прытулку для бежанцаў у свеце. На пачатак 2020 года ў краіне пражывала 735 204 бежанцаў, у асноўным з Паўднёвага Судана. Значнай была і доля грамадзян Эрытрэі. Тыграй быў адным з рэгіёнаў, дзе ісавала значная колькасць бежанцаў[1].

Успышка канфлікту павярнулася да змены роляў: менавіта грамадзяне Эфіопіі сталі бежанцамі. Па даных УВКБ на 13 лістапада 2020 года, больш за 14,5 тыс. дзяцей, жанчын і мужчын беглі ад вайны ў Паўднёвы і Паўночны Суданы. Акрамя таго, многія эфіопы пакінулі свае дамы і праніклі ў глыб краіны, дзе не вяліся баі. У той жа час значна пагоршылася становішча 96 тысяч бежанцаў з Эрытрэі, якія пражывалі ў Тыграі[2]. Ужо на 18-га, паводле заявы кіраўніка Нацыянальнай камісіі па справах бежанцаў Судана Абдула Сулеймана, у краіне налічвалася 36 тысяч бежанцаў з суседняй дзяржавы. Як адзначылі ў Чырвоным Крыжы, у Эфіопіі і за яе межамі разгортваецца «катастрафічны гуманітарны крызіс»[3]. Шмат эфіопаў перабіраліся праз памежную раку ў суданскі цэнтр для бежанцаў «Хамдаят»[4]. Яго пабудавалі ля вёскі Вад Музаміл, у «трохвугольніку» паміж ракой Тэкэзэ, эрытрэйскай і эфіопскай межамі[5][6].

У канцы лістапада Хамдаят наведаў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі[7]. Па стане на 4 снежня таго ж года, паводле паведамленняў гэтага чыноўніка, у Судан прыбыло 47 000 эфіопскіх бежанцаў. Сярод іх 11 150 былі пераведзены з Хамдаята і іншага памежнага лагера Абдэрафі ў лагер Ум-Ракуба ў 70 км ад судана-эфіопскай мяжы[8]. Па стане на пачатак 2021 года колькасць эфіопскіх бежанцаў у Судане цалкам узрасла да 61 000 чалавек. Значная частка з іх размясцілася ў «Хамдаят». Сітуацыя ў гэтым і іншых лагерах час ад часу абвастралася з-за сутыкненняў паміж варагуючымі этнасамі тыграі і амхара[9].

У гэты час эрытрэйскі мігранты, якія апынуліся ў зоне канфлікту, былі гвалтоўна вернуты на радзіму эрытрэйскай арміяй, якая заняла частку Тыграя. У перыяд з лістапада 2020 па люты 2021 каля 20 тысяч эрытрэйцаў з лагераў бежанцаў «Хітсат» і «Шымельба» падвергліся гвалтоўнай рэпатрыяцыі. Аднак афіцыйнай статыстыкай ААН яны былі пазначаны як зніклыя без вестак, паколькі дакладна не вядома, колькі людзей жывымі дабраліся да Эрытрэі[10].

Падрабязней гл. таксама: Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў

Інтэрналізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Эрытрэя[правіць | правіць зыходнік]

9 лістапада 2020, каментуючы бітву за Хамеру, прэзідэнт мяцежнага рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што ў баявых дзеяннях на баку ўрада ўдзельнічае эрытрэйская армія. Аднак урад Эрытрэі адмаўляў свой удзел у вайне[11]. Эфіопскі ўрад таксама першапачаткова абвяргаў такога кшталту інфармацыю, але 23 сакавіка 2021 прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі афіцыйна пацвердзіў, што эрытрэйскія войскі знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў[12]. 16 красавіка гэта пацвердзіла і пастаянны прадстаўнік Эрытрэі пры ААН Сафія Тэсфамарыам[13][14]. Войскі Эрытрэі занялі частку паўночных раёнаў Тыграя. Да пачатку аперацыі «Алула» яны кантралявалі такія гарады як Шыр, Аксум і Адва[15]. Сярод падраздзяленняў у баях былі заўважаны 21-я і 32-я пяхотныя дывізіі[16].

14 лістапада 2020 года некалькі ракет, выпушчаных з Эфіопіі, уразілі горад Асмара, сталіцу Эрытрэі. Дзве ракеты трапілі ў Міжнародны аэрапорт[17].

У той жа дзень урад Эрытрэі пацвердзіў, што ракеты былі выпушчаны па сталіцы, але адмаўляў, што горад быў уражаны, заявіўшы, што яны прызямліліся ў сельскай мясцовасці. Напад быў здзейснены ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) прыгразіў нанесці ўдар па краіне, абвінаваціўшы яе ў падтрымцы цэнтральнага ўрада Эфіопіі ў канфлікце[18]. Афіцыйна, пра абстрэл было абвешчана раніцай 15 лістапада[19]. Як перадаў самалійскі навінавы партал Somali Guardian, пасля атакі на Асмэру на мяжы пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем цяжкай артылерыі. Па даных журналістаў, з-за інтэнсіўных абстрэлаў жыхары памежных раёнаў Эрытрэі пакідалі свае дамы і шукалі прытулку ў горных пячорах. У той жа час лідары Народнага фронту заявілі, што эрытрэйскія матарызаваныя часці перайшлі дзяржграніцу[20].

Галоўны дыпламат дзярждэпартамента ЗША ў Афрыцы Тыбар Надзь асудзіў напады сіл Тыграя на дзяржаву, назваўшы іх «намаганнямі ў інтэрнацыяналізацыі канфлікту»[21].

Увечары 27 лістапада сілы НФВТ выпусцілі па меншай меры 4 ракеты па горадзе Асмэра ў Эрытрэі, усе ракеты ўпалі паблізу жылых кварталаў[22]. Увечары 28 лістапада сілы НФВТ выпусцілі яшчэ па меншай меры 6 ракет па горадзе Асмэра ў Эрытрэі[23].

Падрабязней гл. таксама: Ракетны ўдар па Асмэры

Судан[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2020 года на фоне вайны ў Тыграі абвастрылася даўняя памежная спрэчка паміж Эфіопіяй і Суданам вакол раёнаў Курайша і Аль-Фашака. Гэтыя землі былі засвоены эфіопамі, аднак на іх прэтэндавалі суданцы. 5 снежня Узброеныя сілы Судана занялі спрэчныя сельскагаспадарчыя тэрыторыі ў Аль-Фашака[24]. 12 снежня эфіопскі бок абвінаваціў улады суседняй краіны ў падтрымцы паўстанцаў НФВТ[25]. Неўзабаве на мяжы адбыліся першыя сутыкненні. Праз некаторы час суданская армія выбіла праціўніка з Курайшы і Фашакі, але баі працягваліся.

Зноскі

  1. Ethiopia Country Refugee Response Plan 2020-2021
  2. Humanitarian crisis deepens amid ongoing clashes in Ethiopia’s Tigray region
  3. В Судан прибыли более 36 тысяч беженцев из Эфиопии // Russia Today, 18 ноября 2020
  4. НЕ МЕНЕЕ 20 ТЫСЯЧ ЭФИОПЦЕВ БЕЖАЛИ В СУДАН, СПАСАЯСЬ ОТ КОНФЛИКТА В ТЫГРАЕ // NTD, 16 ноября 2020
  5. Way: Hamdayet Border Reception Centre (877854501), zoom level 19. Openstreetmap (2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
  6. Way: Hamdayet Border Reception Centre (877854501), zoom level 14. Openstreetmap (2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
  7. UN working at 'full speed' to prepare for humanitarian mission to Ethiopia's Tigray. United Nations (4 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
  8. UNHCR chief calls for support for Sudan as it hosts Ethiopia refugees. UNHCR (29 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 10 снежня 2020.
  9. More Ethiopian refugees arrive in eastern Sudan - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan(недаступная спасылка). sudantribune.com. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 4 студзеня 2021.
  10. "Ethiopia: UN says 20,000 refugees missing in Tigray". Al Jazeera English. 2020-02-02. Архівавана з арыгінала 2021-02-03. Праверана 2021-02-03.
  11. "Ethiopia's Tigray crisis: US calls for Eritrea troops to withdraw". BBC News [брытанская англійская]. 2021-01-27. Праверана 2021-02-14.
  12. ethiopian pm confirms eritrean troops entered tigray during recent conflict
  13. Eritrea admits presence in Ethiopia's Tigray, tells U.N. withdrawing..
  14. Eritrea confirms its troops are fighting in Ethiopia’s Tigray..
  15. Eritrean forces withdraw from key towns in Ethiopia's Tigray (англ.). AP NEWS (29 чэрвеня 2021). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  16. Situation Report EEPA HORN No. 171 - 21 June 2021. Europe External Programme with Africa.
  17. Rockets fired at Eritrean capital from Ethiopia, diplomats say. Reuters (14 лістапада 2020). Праверана 14 November 2020.
  18. Missiles hit Eritrean capital, Asmara, after Tigray threatens to attack Eritrea(недаступная спасылка). Eritrea Hub (14 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2020. Праверана 14 November 2020.
  19. Ракеты, выпущенные из Эфиопии попали в столицу Эритреи
  20. СМИ: на границе между Эритреей и штатом Тыграй идут бои // Anews, 16 ноября 2020
  21. Десять тысяч заключенных пропали без вести в Эфиопии // Tengrinews, 15 ноября 2020
  22. Эфиопские повстанцы обстреляли ракетами Эритрею
  23. Rockets target in Eritrean capital
  24. "Sudanese Military Enters Disputed Lands Neighboring Tigray Region", By Naba Mohiedeen, voanews.com. December 05, 2020.
  25. "Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians", By Yonas Abiye, thereporterethiopia.com. 12 December 2020.