Масавыя забойствы ў Хагерэ Селам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Масавыя забойствы ў Хагерэ Селам — масавыя забойствы ў снежні 2020 года, якія адбыліся ў эфіопскім горадзе Хагерэ-Селам і побач з ім, дзе загінулі 90 грамадзянскіх асоб[1][2]. Як мяркуецца, адказнасць за злачынства ляжыць на арміі Эрытрэі. У Хагерэ-Селаме з 4 па 5 снежня былі забіты 60 мірных жыхароў[1]. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), расстрэлы трактуюцца як помста эрытрэйцаў за паразу ў адным з баёў з мясцовымі паўстанцамі[2]. 14 снежня ў суседнім паселішчы Адзі-Кайла эрытрэйцы пакаралі смерцю яшчэ 30 мірных жыхароў[1][1][3][4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г The situation in Tigray at the beginning of 2021. Researchgate (2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
  2. а б Situation Report EEPA HORN No. 33 – 22 December. Europe External Programme with Africa (22 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
  3. Victim List – This is a compilation of the list of civilian victims from different sources. Tghat (2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
  4. Victims of the war on Tigray – Tigrayan civilians murdered by Ethiopian, Eritrean, and Amhara forces(недаступная спасылка). Tigraigenocide.com (2021). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.