Апошняе наступленне (2021)
Апошняе наступленне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт | |||
Дата | 8 — 31 кастрычніка 2021 | ||
Месца | Тыграй і Амхара | ||
Вынік | правал наступлення і вяртанне ініцыятывы да паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Апошняе наступленне — назва контрнаступлення Узброеных Сіл Эфіопіі і іх саюзнікаў падчас Тыграйскага канфлікту, дадзеная прэм’ер-міністрам краіны Абіем Ахмедам[1]. Спроба прасоўвання аказалася правальнай, і ініцыятыва хутка перайшла да праціўніка.
Абстаноўка
[правіць | правіць зыходнік]Летам 2021 года «Сілы абароны Тыграя» ў ходзе аперацыі «Алула» выбілі войскі праціўніка з Усходняга Тыграя, а таксама захапілі некаторыя раёны ў Амхара. У жніўні—верасні прасоўванне мяцежнікаў прыпынілася. Ні адзін з бакоў не рабіў актыўных дзеянняў.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Актывізацыя ўрадавых сіл пачалася 8 кастрычніка, калі эфіопская армія разгарнула наступленне уздоўж усёй лініі фронту ў рэгіёнах Тыграй і Амхара. Спачатку ўрадавыя сілы і іх саюзнікі здзейснілі серыю наземных нападаў, падтрыманых дронамі і авіяцыяй[1]. Баявыя дзеянні сканцэнтраваліся ў раёнах Паўночны Вола і Паўночны Гандар у рэгіёне Амхара, у асноўным вакол гарадоў Вегельтэна, Вургеса і Аро. Ваенна-паветраныя сілы Эфіопіі здзейснілі бамбардзіроўкі пазіцый праціўніка ў дадзенай вобласці[2].
У 10-х чыслах сутыкненні фіксаваліся ў раёнах гарадоў Дэсэ, Мерса, Гашэна, якія ляжаць на стратэгічна важных аўтатрасах. Інтэнсіўныя баі адбываліся таксама пад горадам Чыфра ў штаце Афар. Афарскі Чыфра і амхарскі Вучалі паўстанцы абстрэльвалі з цяжкіх артылерыйскіх гармат, у ходзе якіх загінулі каля 30 мірных жыхароў[3].
У перыяд з 18 па 22 кастрычніка 2021 года ўрадавая авіяцыя здзейсніла серыю авіяўдараў па горадзе Мэкэле. У ходзе бамбардзіровак 4 чалавекі загінулі[4][5], яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні[5].
Першы час бамбардзіроўкі адмаўляліся афіцыйнымі ўладамі[6], але пазней урад прызнаў, што авіяцыя здзейсніла серыю налётаў на горад[7]. Як паведаміла Ethiopian Press Agency, авіяўдары былі нанесены па сродках масавай інфармацыі і камунікацыйным абсталяванні, якім карысталіся паўстанцамі[7]. Са слоў прадстаўніка НФВТ Гетачу Рэда, мэтай нападаў з’яўляліся мірныя жыхары. Ён адзначыў, што 18 кастрычніка (панядзелак), дзень першай бамбардзіроўкі, з’яўляецца рынкавых днём у Мэкэле, што цягнула за сабой навалу людзей на кірмашах[8].
20 кастрычніка ВПС атакавалі мястэчка Агбе. Налёт быў здзейснены на склад цяжкай артылерыі САТ. Гэтая бамбардзіроўка адбылася ў той час, калі ўрадавая армія знаходзілася пад ціскам паўстанцаў у раёне Дэсэ[9].
Пад Дэсэ тыграйцам атрымоўваецца трымаць абарону і нават контратакаваць. Тут дзейнічалі падраздзяленні з рэгіёну Арома і апалчэнцы «Фано». Паміж імі ў апошні час з’явіўся шэраг рознагалоссяў[10]. Сітуацыю пагаршалі актывізацыя групоўкі «Фронт вызвалення Арома»[11] і паразы праўрадавых атрадаў пад Дэсэ[12][13]. Эфіопская армія паспрабавала аслабіць ціск праціўніка за кошт авіяналётаў на Агбе і Мэкэле[9], але гэта не прынесла якіх-небудзь станоўчых вынікаў для сіл пад Дэсэ.
26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі[14]. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць[15]. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў[16]. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома.
28 кастрычніка ўлады аднаўляюць авіяналёты на Мэкэле. Разам з тым авіяцыяй лаялістаў быў знішчаны навучальны цэнтр НФВТ у Май Цэбры, а таксама буйны вытворчы аб’ект у горадзе Адва. Нападам з паветра падвергліся таксама аб’екты тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Тыграя[17].
Аднак сітуацыя пачала складвацца не на карысць уладаў. У канцы кастрычніка САТ самі перайшлі ў наступленне. Пасля некалькіх зруйнавальных удараў, абарона Узброеных сіл Эфіопіі пачала рассыпацца. Вынікамі сталі захоп Дэсэ[18], Камбольчы[19] і пагроза акружэння двух рэгулярным дывізій, якія паспешліва адступілі да Адыс-Абебы. Разам з тым, тысячы вайскоўцаў здаліся ў палон. Сярод захопленых іх быў і камандзір 91-й пяхотнай дывізіі Тадэсе Андэле[20]. Урадавая армія апынулася дэмаралізаванай і страціла каля 250 адзінак ваеннай тэхнікі[21].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]1 лістапада стала вядома, што сілы САТ злучыліся з атрадамі Арміі вызвалення арома[22]. 2 лістапада, у сувязі з контрнаступленнем баевікоў, урад Эфіопіі аб’явіў надзвычайнае становішча тэрмінам на шэсць месяцаў[23]. Паўстанцы разгарнулі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[24]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[25]..
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Aboudouh, Ahmed (16 October 2021). "Fears for humanitarian crisis engulfing Tigray as Abiy Ahmed launches make or break war". The Independent(англ.). Праверана 18 October 2021.
- ↑ Houreld, Katharine (9 October 2021). "Airstrikes against Tigrayan forces intensify in Ethiopia's Amhara region -TPLF spokesman". Reuters(англ.). Праверана 13 October 2021.
- ↑ Повстанцы Тыграя убили на севере Эфиопии 30 мирных жителей
- ↑ CNN, Gianluca Mezzofiore, Bethlehem Feleke, Barbara Arvanitidis and Sharon Braithwaite. Three children killed in airstrikes on Ethiopia's Tigray region, UN says . CNN. Праверана 20 October 2021.
- ↑ а б TGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources Архівавана 29 кастрычніка 2021.
- ↑ Reuters (18 October 2021). "Tigray forces say air strikes hit Ethiopia's Mekelle, government denies". Reuters(англ.). Праверана 20 October 2021.
{{cite news}}
:|last=
мае агульную назву (даведка) - ↑ а б New army strikes kill civilians in northern Ethiopia, rebels on the move (англ.) . uk.news.yahoo.com. Праверана 20 October 2021.
- ↑ "Ethiopia Stages Airstrikes Targeting Rebel Region's Capital". Bloomberg.com(англ.). 19 October 2021. Праверана 20 October 2021.
- ↑ а б Reuters (20 October 2021). "Ethiopia conducts two air strikes on Tigray within hours, war escalates". Reuters(англ.). Праверана 20 October 2021.
{{cite news}}
:|last=
мае агульную назву (даведка) - ↑ AFP, 3 June 2021: 'It was a war': Ethnic killings cloud Ethiopia's election buildup
- ↑ Anna, Cara. Ethiopia Armed Group Says it Has Alliance with Tigray Forces (англ.). Associated Press. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ Brookings, 9 August:Dangerous trends in Ethiopia: Time for Washington’s tough love
- ↑ Daily Nation (Kenya), 17 October 2021: Ethiopia: Tigray Fighters Vow to End Abiy's 'Final Offensive'
- ↑ Mereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።
- ↑ IG News (Pakistan), 27 October 2021: Renewed battles between the Ethiopian army and the Amhara militias Архівавана 21 лістапада 2021.
- ↑ Lyall, Jason (2020). Divided Armies: Inequality and Battlefield Performance in Modern War. Princeton University Press. ISBN 978-0-691-19244-4. JSTOR j.ctvn96h88.
- ↑ В результате удара ВВС Эфиопии по целям в столице Тыграя погибли 10 человек
- ↑ https://www.theguardian.com/world/2021/oct/30/ethiopia-tigrayan-forces-seize-strategic-town-in-amhara-region
- ↑ Повстанцы Тыграя заявили, что захватили город на севере Эфиопии . ТАСС. Праверана 2 лістапада 2021.
- ↑ Тэлеграм-канала «Рэсентымент» ад 14:18 1 лістапада 2021
- ↑ Пост Тэлеграм-канала «Рэсентымент» ад 14:14 1 лістапада 2021
- ↑ "Ethiopia government says Tigray forces killed 100 youths in key town". Reuters. 1 November 2021. Праверана 1 November 2021.
- ↑ "Ethiopia declares nationwide state of emergency". Aljazeera. 2 November 2021. Праверана 3 November 2021.
- ↑ Moneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates
- ↑ Walsh, Declan; Marks, Simon (2021-11-02). "Ethiopia Declares State of Emergency as Rebels Advance Toward Capital". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-11-16. Праверана 2021-11-16.