Разня ў Май Кадра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Разня ў Май Кадра — масавая разня, здзейсненая ў перыяд з 9 па 10 лістапада 2020 года ў Май Кадра (Эфіопія) супраць мясцовага насельніцтва. Большасць ахвяр былі працоўнымі мігрантамі з розных рэгіёнаў. Паводле даных эфіопскай камісіі па правах чалавека, было забіта не менш за 600 чалавек[1][2]. Праваабарончыя арганізацыі і ўлады рэгіёна Амхары абвінавацілі спецыяльную паліцыю Тыграя і НФВТ у забойстве. Ахвяры пераважна былі з народнасці амхара. Злачынства здзейснены пры дапамозе сякер і мачэтэ[3]. Эфіопская камісія мяркуе, што магло загінуць яшчэ больш мірных жыхароў: некаторыя людзі прапалі без вестак, хтосьці схаваўся за межамі горада. Камісія правяла падлікі пасля наведвання горада Май-Кадра ў рэгіёне Тыграй і шэрагу іншых эфіопскіх гарадоў. Па словах праваабаронцаў, разню зладзіла не сама НФВТ, а саюзная групоўка «Самры». Разам з паўстанцамі і паліцыяй НФВТ яна нібыта праводзілі рэйды, у выніку якіх забілі сотні людзей за іх паходжанне. Выжылыя таксама распавялі, што некаторыя людзі, якіх не кранула расправа, дапамагалі пацярпелым хавацца ў сваіх дамах, цэрквах і на палях[4].

Зноскі