Баі за Мэкэле (2020)
Баі за Мэкэле | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт | |||
![]() Авіяўдар па горадзе 16 лістапада напярэдадні пачатку баёў. | |||
Дата | 17—28 лістапада 2020 | ||
Месца | Мэкэле | ||
Вынік | перамога Эфіопіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Баі за Мэкэле — узброеныя сутыкнення паміж ўзброенымі сіламі Эфіопіі і паўстанцамі Тыграя за кантроль над горадам Мэкэле.
Храналогія[правіць | правіць зыходнік]
17 лістапада прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі заявіў, што тэрмін яго ўльтыматуму аб капітуляцыі тыграйскіх войск скончыўся, таму эфіопская армія пачынае ў рэгіёне «вырашальнае наступленне»[3]. Пасля гэтага горад падвергнуўся авіяўдары, у выніку чаго загінулі двое мірных жыхароў[2].
18 лістапада эфіопскія войскі без якіх-небудзь баёў захапілі Шырэ і Аксум. Каля 9 гадзін раніцы яны пачалі прасоўвацца да Мэкэле па трох дарогах з поўдня, усходу і паўночнага захаду. Армія наблізілася на адлегласць каля 200 кіламетраў да горада. Начальнік штаба эфіопскіх сіл Берхану Джула абвясціў, што яны імкнуцца акружыць Мэкэле і выбіць адтуль ворага. НВФТ абвясціў, што страта кантролю над Шырэ і Аксумам была толькі часовай няўдачай і што Тыграй стане «пеклам» для ўрада[4][5].
19 лістапада, па заяве НФВТ, Мэкэле быў разбомблены, але не даў ніякіх падрабязнасцяў аб ахвярах. У той жа час, эфіопскія войскі працягвалі прасоўвацца да горада[6].
На наступны дзень па Мэкэле быў нанесены авіяўдар, які нанёс значны ўрон мясцоваму ўніверсітэту. Паведамлялася, што некалькі мірных жыхароў атрымалі раненні[7][8].
22 лістапада эфіопскае міністэрства абароны заявіла аб тым, што федэральныя войскі ўзялі горад Ідага-Хамус у 97 км ад Мэкэле[9]. Увечары прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі даў тыграйскім сілам 72 гадзіны на здачу горада Мэкэле[10]. У выпадку, калі горад не будзе здадзены, ён паабяцаў штурм. Хутка верталёты ВПС Эфіопіі праляцелі над Мэкэле і скінулі ўлёткі з заклікамі да мясцовых жыхароў у бліжэйшы час не пакідаць сваіх дамоў[11].
На наступны дзень, 23 лістапада, афіцыйны прадстаўнік урадавай мэтавай групы па надзвычайным становішчы ў штаце Тыграй Рэдван Хусейн заявіў, што ўрадавыя сілы завяршаюць працэс поўнага акружэння горада. Паводле яго слоў, войскі знаходзяцца за 50 кіламетраў ад цэнтра Мэкэле[12]. Тым часам, да сталіцы Тыграя падцягвалася цяжкая артылерыя і танкі. Улады заклікалі мясцовае насельніцтва самастойна арыштоўваць членаў партыі і выдаваць ураду[13].
Падчас баявых сутыкненняў тыграйскія войскі збілі 1 верталёт ВПС Эфіопіі і знішчылі 2 танкі ўрадавага войска[14].
24 лістапада ВПС Эфіопіі знішчылі рэактыўныя гранатамёты тыграйскіх паўстанцаў у Мі-Медэне, недалёка ад Мэкэле[15]. Ужо 26 лістапада эфіопскія ўрадавыя войскі пачалі штурм наваколля Мэкэле[16]. Лідар паўстанцаў Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што яго сілы «гатовы стаяць да смерці» для абароны горада[17].
28 лістапада прадстаўнікі НФВТ заявілі пра тое, што горад Мэкэле падвергнуўся інтэнсіўнай бамбардзіроўцы з боку федэральных сілаў[18]. Адначасова камандаванне УС Эфіопіі заявіла аб тым, што Мэкэле знаходзіцца пад поўным кантролем урадавай арміі[19]. Прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі заявіў пра завяршэнне ваеннай аперацыі ў Тыграі і перамозе ўрадавых сіл[20]. У сваю чаргу, Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што іх узброеная барацьба супраць федэральных сіл будзе працягнутая[21].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Marks, Simon. From Shelled Ethiopian City, Doctors Tally Deaths and Plead for Help(нявызн.) , The New York Times (3 снежня 2020).
- ↑ 2,0 2,1 Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances(нявызн.) , BBC News (18 лістапада 2020).
- ↑ Премьер-министр Эфиопии предупреждает силы Тиграя, что крайний срок истек
- ↑ Paravicini, Giulia. Ethiopian troops push for regional capital, rebels promise 'hell'(англ.) , Reuters (18 лістапада 2020).
- ↑ Latest update on the war in Ethiopia : Defense Chief of Staff speaks(нявызн.) . Borkena Ethiopian News (19 лістапада 2020).
- ↑ Staff, Reuters. Rebel leader says capital of Ethiopia's Tigray region bombed(англ.) , Reuters (19 лістапада 2020).
- ↑ Ethiopia bombs university in a civil conflict that shows no signs of ending(нявызн.) . www.abc.net.au (20 лістапада 2020).
- ↑ CNN, Bethlehem Feleke and Zamira Rahim Several injured in airstrikes on Tigray capital, humanitarian source says . CNN.
- ↑ Ethiopian government says its forces have taken town around 100 km from Tigray capital
- ↑ Премьер-министр Эфиопии выдвинул ультиматум Тыграю
- ↑ Ethiopian breaking news
- ↑ Правительственные войска Эфиопии окружают столицу Тыграя // ТАСС, 23 ноября 2020
- ↑ «Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020
- ↑ Заявление тыграйского бюро по связям с общественностью от 23.11.2020
- ↑ Ethiopia Breaking News
- ↑ Ethiopian army launches final phase of Tigray operation
- ↑ Tigray leaders promise fight to death
- ↑ Ethiopia bombardment Tigray
- ↑ Ethiopia conflict
- ↑ Ethiopian prime minister announces military operation in Tigray
- ↑ Tigray leader says about fighting with ethiopian government