Баі за Шырэ (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Шырэ
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Дата 1418 кастрычніка 2022
Месца Шырэ, Тыграй, Эфіопія
Вынік перамога УС Эфіопіі
Праціўнікі
Эфіопія Узброеныя сілы Эфіопіі
Эрытрэя Узброеныя сілы Эрытрэі
Сілы абароны Тыграя:

Баі за Шырэ — эпізод Тыграйскага канфлікту 2020—2022 гадоў, звязаны з барацьбой за горад Шырэ.

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам баявых дзеянняў у Тыграі ў горад беглі тысячы бежанцаў (да вайны насельніцтва складала каля 100 000 чалавек, але пасля лістапада 2020 года павялічылася на 60 000[1]). Жыхары пакутавалі ад голаду, абстрэлаў і перыядычных сутыкненняў[2].

14 верасня 2022 года эфіопская ўрадавая армія пры падтрымцы эрытрэйцаў разгарнула на поўдзені і поўначы Тыграя наступленне, атакаваўшы гарады Адыграт і Адва. Усяго праз пару дзён паўстанцы былі выбіты з Аламату і Карэм[3][4].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

14 кастрычніка ўрадавыя фарміраванні пачалі наступленне ў бок Шырэ. Падчас штурму эфіопскія войскі выкарыстоўвалі «чалавечыя хвалі», якія падтрымліваліся эрытрэйскай бранятэхнікай. Работнікі гуманітарных арганізацый не паспелі ўцячы і трапілі пад крыжаваны агонь[5].

17 кастрычніка эрытрэйскія часці захапілі аэрапорт і ўвайшлі ў лагер перасяленцаў[6][7].

Кіраўнік Службы Бяспекі ААН Саманта Паўэр заявіла, што падчас баёў эфіопскія войскі здзяйснялі «невыбарчыя атакі» на горад[8]. Акрамя таго, як сцвярджалі паўстанцкія крыніцы, многія ўрадавыя авіяўдары не былі нанесены па ваенных мэтах[9].

18 кастрычніка тыграйскія баевікі прызналі, што пакінулі Шырэ[10]. Пасля эфіопскія войскі накіраваліся ў бок Адыграта і Аксума[11].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Адзін супрацоўнік Міжнароднага камітэта выратавання забіты ў баі 15 кастрычніка[12]. Падчас сутыкненняў быў паранены яшчэ адзін гуманітарны прадстаўнік, таксама двое грамадзянскіх асоб забітыя і трое параненыя[13].

У выніку артылерыйскіх абстрэлаў па ўсім горадзе загінулі дзясяткі чалавек[14].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля завяршэння баёў у горадзе ўзмацніўся горад. У той жа час эрытрэйскія вайскоўцы разрабавалі Шырэ, а здабучу адправілі дадому на вярблюдах[11][6].

Падзенне Шырэ вымусіла паўстанцаў вярнуцца да партызанскай вайны[4].

Праз шэсць дзён федэральная армія захапіла Адву і Аксум[15].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lu, Christina. Attack on Tigray Escalates Ethiopia’s War (англ.). Foreign Policy. Праверана 11 красавіка 2023.
  2. Tghat. An eyewitness account of what happened in Shire Inda Selassie (англ.). Праверана 11 красавіка 2023.
  3. Tigrayan forces accuse Eritrea of launching offensive (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 11 красавіка 2023.
  4. а б "Why the capture of Shire is so important for Ethiopia". BBC News [брытанская англійская]. Праверана 2023-04-11.
  5. York, Geoffrey (2022-10-16). "New offensive in Tigray brings heavy death toll for civilians". The Globe and Mail [канадская англійская]. Праверана 2023-04-11.
  6. а б Witnesses allege Eritrean abuses during Ethiopia peace talks (англ.). ABC News. Праверана 11 красавіка 2023.
  7. Ethiopia, seeking to control Tigray airports, takes a town (англ.). ABC News. Праверана 11 красавіка 2023.
  8. Authorities in Ethiopia's rebel-held Tigray say they would respect ceasefire (англ.). France 24 (16 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
  9. Ethiopian govt vows to seize airport, federal sites in Tigray (англ.). The East African (18 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
  10. Tigray rebels say Ethiopian forces take control of key city - Africa - World(недаступная спасылка). Ahram Online. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 11 красавіка 2023.
  11. а б "Ethiopia's Tigray conflict: Nasa shows how a war zone faded from space". BBC News [брытанская англійская]. 2022-10-19. Праверана 2023-04-11.
  12. Aid Worker Killed in Ethiopia's Embattled Tigray Region (англ.). VOA. Праверана 11 красавіка 2023.
  13. St, Addis. News Analysis: As fears grow for civilians in Shire, AU, Tigray region echo need for immediate, unconditional ceasefire; gov. to continue "defensive measures" (англ.). Addis Standard (17 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
  14. Ethiopia T igray Conflict: Hyenas dey chop di war victims dead bodi. BBC News Pidgin (20 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.
  15. Ethiopian and Eritrean take Axum and Adwa, as forces advance on Tigray (англ.). The Africa Report.com (24 кастрычніка 2022). Праверана 11 красавіка 2023.