Разня ў Бора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Разня ў Бора — масавае забойства, здзейсненае 8—10 студзеня 2021 года ў вёсцы Бора і суседніх населеных пунктах (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Тут вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі было забіта 187 чалавек. Салдаты хадзілі па будынках у Бора і пакаралі смерцю больш за 160 чалавек. Здзейсніўшы забойства, яны не дазволілі сем’ям забраць сваіх загінуўшых. Толькі праз два дні пасля бойні магільшчыкам дазволілі прыступіць да работы; адзін з іх пахаваў 26 трупаў на могілках царквы Абуне Арэгаві. Пасля гэтага масавыя забойствы дасягнулі бліжэйшых вёсак Ады Шэгла, Чамела і Чэлена

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]