Міжнародная экспертная камісія па правах чалавека ў Эфіопіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародная экспертная камісія па правах чалавека ў Эфіопіі (англ.: International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia, ICHREE) — камісія, заснаваная Саветам ААН па правах чалавека ў снежні 2021 года[1] для расследавання сцвярджэнняў аб парушэннях і злоўжываннях міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, гуманітарнага права і правоў бежанцаў у зоне Тыграйскага канфлікту[2].

Стварэнне і мэты[правіць | правіць зыходнік]

3 лістапада 2021 г. у справаздачы аб сумесным расследаванні, праведзеным Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека і Камісіяй па правах чалавека Эфіопіі, адзначалася, што ў шэрагу рэгіёнаў краіны зафіксаваны сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека[3]. 17 снежня 2021 г. Савет ААН па правах чалавека, абапіраючыся на гэты даклад, прыняў рэзалюцыю S-33/1. На падставе дакумента з мэтай дапаўнення работы сумеснай следчай групы створана Міжнародная экспертная камісія па правах чалавека ў Эфіопіі (ICHREE). Мандат камісіі ўключаў у сябе правядзенне бесстаронняга расследавання сцвярджэнняў аб парушэннях і злоўжываннях міжнародным правам у галіне правоў чалавека, гуманітарнага права і правоў бежанцаў у Эфіопіі, учыненых з 3 лістапада 2020 г. усімі бакамі канфлікту, прадастаўленне рэкамендацый па правасуддзю пераходнага перыяду і выпрацоўку рэкамендацый ураду, узаемадзейнічаючы з усімі адпаведнымі зацікаўленымі бакамі[4].

Члены і структура[правіць | правіць зыходнік]

ICHREE складаецца з трох экспертаў. Па стане на снежань 2022 года членамі камісіі былі Махамед Чандэ Отман, Стывен Ратнер і Радхіка Кумарасвамі. Раней у складзе органа працавалі Каары Бэці Мурунгі і Фату Бенсуда[5].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

19 верасня 2022 г. ICHREE прадставіла справаздачу са сваімі першапачатковымі высновамі ў Савет па правах чалавека[6]. Пацверджана, што падчас баявых дзеянняў здзяйсняліся пазасудовыя забойствы і згвалтаванні, меў месца штучны голад. Многія выпадкі ахарактарызаваны як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці[7][8].

Прадстаўнік Эфіопіі ў ААН Тае Атске Селасіе заявіў, што даклад быў «непаслядоўным і схематычным», закліканы ўзмацніць палітычны ціск на ўрад краіны[9].

На 52-й сесіі Савета па правах чалавека ў сакавіку 2023 г. старшыня ICHREE заявіў, што ён вітае мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем. У той жа час камісія працягвала расследаванне ваенных злачынстваў і парушэнняў правоў чалавека ўсімі бакамі[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). OHCHR.
  2. Q & A: Renewal of the Mandate of the International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (ICHREE) (англ.). Human Rights Watch.
  3. Report of the Ethiopian Human Rights Commission (EHRC)/Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights (OHCHR) Joint Investigation into Alleged Violations of International Human Rights, Humanitarian and Refugee Law Committed by all Parties - Ethiopia | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (3 лістапада 2021).
  4. Resolution adopted by the Human Rights Council on 17 December 2021(недаступная спасылка). undocs.org. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
  5. OHCHR | International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). OHCHR.
  6. ID: Commission of Human Rights Experts on Ethiopia - 18th Meeting, 51st Regular Session of Human Rights Council | UN Web TV (англ.)(недаступная спасылка). media.un.org (22 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
  7. UN experts warn of potential for further atrocities amid resumption of conflict in Ethiopia (англ.). OHCHR (19 верасня 2022).
  8. Oral Statement to the International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). Human Rights Watch (22 верасня 2022).
  9. UN Rights Experts Warn Atrocities Will Grow in Ethiopia's Tigray Without Peace (англ.). VOA.
  10. International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia Statement of the Chairperson and Members of the UN International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia, at the 52nd Human Rights Council SessionOffice of the High Commissioner for Human Rights, 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]