Максім Юр’евіч Вітус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вярнуўся ў «Дынама» Брэст
→‎Дасягненні: абнаўленне звестак
Радок 46: Радок 46:
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} {{Бр}} Бронзавы прызёр [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]: [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008|2008]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} {{Бр}} Бронзавы прызёр [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]: [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008|2008]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]] (2): [[Кубак Беларусі па футболе 2016/2017|2017]], [[Кубак Беларусі па футболе 2017/2018|2018]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]] (2): [[Кубак Беларусі па футболе 2016/2017|2017]], [[Кубак Беларусі па футболе 2017/2018|2018]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Суперкубак Беларусі па футболе|Суперкубка Беларусі]] (2): [[Суперкубак Беларусі па футболе 2018|2018]], [[Суперкубак Беларусі па футболе 2019|2019]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Суперкубак Беларусі па футболе|Суперкубка Беларусі]] (3): [[Суперкубак Беларусі па футболе 2018|2018]], [[Суперкубак Беларусі па футболе 2019|2019]], [[Суперкубак Беларусі па футболе 2020|2020]]


== Статыстыка выступленняў ==
== Статыстыка выступленняў ==

Версія ад 22:11, 27 мая 2020

Футбол
Максім Вітус
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Юр’евіч Вітус
Нарадзіўся 11 лютага 1989(1989-02-11)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь ПМЦ (Паставы) 13 (0)
2006 — 2011 Беларусь Партызан (Мінск) 59 (0)
2012 — 2014 Беларусь Нёман (Гродна) 79 (3)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 19 (0)
2016 Харватыя Спліт 22 (0)
2017 — Беларусь Дынама-Брэст 68 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 — 2010 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2014

Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Кар’ера

Клубная

Выхаванец ваўкавыскага футбола, з 2007 года гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). У лютым 2012 года, пасля распаду «Партызана», трапіў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У сезоне 2013 некаторы час выкарыстоўваўся як флангавы паўабаронца, але пазней вярнуўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.

У кастрычніку 2014 года быў на праглядзе ў казахстанскім «Кайсары»[3], але пазней вярнуўся ў Гродна. У снежні 2014 года быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клубу[4]. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман»[5], адправіўся разам з мінскім «Дынама» ў Турцыю на прагляд[6]. Знаходзіўся ў «Дынама» два месяцы, і нарэшце 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Спліт»[8]. У лістападзе 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт са «Сплітам»[9].

Пасля зыходу са «Спліта» Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клубаў. 1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў брэсцкае «Дынама»[10]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[11]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[12], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[13].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З’яўляўся іграком алімпійскай зборнай Беларусі і трапіў у заяўку на Алімпійскія гульні 2012, але атрымаў траўму ў кантрольным матчы супраць лонданскага «Альянса аматараў футбола», і замест яго на Алімпіядзе выступіў Максім Скавыш.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 ПМЦ Беларусь 13 0
2006 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 11 0
2007 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 19 0
2008 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 5 0
2009 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 6 0
2010 Д1 Партызан Беларусь 19 0
2011 Д2 Партызан Беларусь 29 0
2012 Д1 Нёман Беларусь 23 2
2013 Д1 Нёман Беларусь 29 1
2014 Д1 Нёман Беларусь 27 0
2015 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 19 0
2015/16 (2) Д1 Спліт Харватыя 11 0
2016/17 (1) Д1 Спліт Харватыя 11 0
2017 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 24 0
2018 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 23 0
2019 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 21 0

Зноскі

Спасылкі