Каталіцкая царква ў свеце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адсоткавыя суадносіны каталікоў па краінах

На сённяшні дзень каталіцызм вызнаюць 1 196 000 000 чалавек[1]. Каталіцкая царква — самая шматлікая галіна хрысціянства.

Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка жахароў Еўропы вызнаюць каталіцызм. Рымска-каталіцкая царква дамінуе ў такіх краінах як Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Андора, Сан-Марына, Манака, Польшча, Ірландыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Літва, Харватыя, Венгрыя, Славенія, Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Францыя, Чэхія, Славакія. Значная колькасць каталікоў ёсць таксама ў Германіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Нідэрландах, Албаніі, Беларусі, Украіне.

Азія[правіць | правіць зыходнік]

Філіпіны — адзіная дзяржава Азіі, дзе каталіцызм з’яўляецца пануючай рэлігіяй. Каталіцкія асяродкі таксама знаходзяцца ў В’етнаме. Гэта было звязана з тым, што раней гэтыя краіны былі калоніямі еўрапейскіх каталіцкіх імперый (Францыя і Іспанія).

Афрыка[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцызм у Афрыку быў занесены еўрапейскімі каланізатарамі. У паўночна-заходніх, заходніх і цэнтральных рэгіёнах кантынента каталіцкія вучэнні распаўсюджвалі французы, у Тога, Камеруне, Намібіі і Танзаніі — немцы, у Анголу і Мазамбік — партугальцы, у Конга — бельгійцы. У Паўночнай Афрыцы ўплыў рымска-каталіцкай царквы слабы, так як тут пануе іслам. Пасля дэкаланізацыі рэлігійная карта Афрыкі не панесла значных змен.

Лацінская Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

У краінах лацінаамерыканскага рэгіёну рэлігійную большасць насельніцтва складаюць католікі. У многіх краінах каталіцызм нават з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй (Венесуэла, Калумбія, Чылі, Балівія, Бразілія і іншыя).

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкая царква — другая па велічыні рэлігійная канфесія краіны, па даных каталіцкай царквы налічвае каля 1,4 мільёна вернікаў (15 % усяго насельніцтва). Найбольшая колькасць вернікаў пражывае на захадзе краіны. У Гродненской вобласці яны складаюць больш за 60 % насельніцтва.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]