Вуліца Захарава (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вуліца Захарава
Мінск
Фатаграфія
Від на вуліцу Захарава ад плошчы Перамогі
Агульная інфармацыя
Краіна

Беларусь

Горад

Мінск

Раён

Партызанскі

Гістарычны раён

Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка

Працягласць

1880 м

Найбліжэйшыя
станцыі метро

Плошча Перамогі

Аўтобусныя маршруты

18, 26, 37, 39

Паштовы індэкс

220034, 220088

Код вуліцы

278[1]

Commons-logo.svg Вуліца Захарава на Вікісховішчы

Вуліца Захарава — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар Івана Антонавіча Захарава (1898—1944), дзяржаўнага дзеяча БССР.

На вуліцы знаходзяцца Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, адміністрацыя Партызанскага раёна Мінску, установы міністэрстваў сувязі і інфармацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, нацыянальнага статыстычнага камітэта, навукова-педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі, прамысловыя прадпрыемствы (хладакамбінат, дрэваапрацоўчае прадпрыемства). Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінску.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1947 года частка сённяшняй вуліцы Захарава ад перакрыжавання з вуліцай Румянцава і да чыгункі на Смаленскай вуліцы называлася Правіянцкая.[3] Сваю назву вуліца атрымала з-за таго, што злучала цэнтр Мінску з ваеннымі правіянцкімі складамі, што размяшчаліся каля чыгункі.[4]

на карце Мінску 1858 года менавіта па лініі, па якой пазней ішла Правіянцкая вуліца, праходзіла мяжа гораду.[5] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[6] Асаблівасцю яе геаметрыі было тое, што Правіянцкая вуліца ішла не па простай лініі, а па зламанай: з выгібам на перакрыжаванні з Вясёлай (Першамайскай) вуліцай.

На пачатку XX стагоддзя вуліца ўяўляла сабой практычна ўскраіну гораду — ціхая вуліца з невялікімі драўлянымі забудовамі, якія танулі ў зеляніне прыдарожных клёнаў і садоў.[7]

На Правіянцкай вуліцы жыў вядомы мінскі журналіст і пісьменнік Дарафей Бохан, які ў 1907 годзе ўзначаліў рэдакцыю ліберальнай газеты «Голос провинции».[7]

Зімою 1925 года газета «Звязда» паведаміла, што на Правіянцкай вуліцы адчыніўся дом для беспрытульных дзяцей. У доме знайшлі прытулак 82 дзіцяці, якія згубілі сваіх бацькоў у часы грамадзянскай вайны.[7]

У 1920-я — 1930-я гады на Правіянцкай, удалечыні ад шумнага цэнтра, жылі беларускі пясняр Янка Купала, пісьменнік Змітрок Бядуля, кампазітар Ісак Любан, камандзір 39-га кавалерыйскага палку, будучы легендарны савецкі маршал Георгій Жукаў.[7]

Спадарожнік па Мінску (1930 г.) пазначае, што на вуліцы знаходзілася база Саюзу жыллёвай кааперацыі Беларусі «Белжылсаюз». Дом, дзе знаходзілася база, не пазначаны, адно прыгадваецца — насупраць свінарніка.[8] Пачыналася ж вуліца ад лячэбніцы Чырвонага Крыжу.[9]

Па непацверджаных афіцыйнымі дакументамі звестках, у пачатку 1940-х гадоў на Правіянцкай вялося будаўніцтва трамвайнай лініі. Падчас вайны недабудаваная лінія была цалкам знішчаная.

Правіянцкая вуліца была сярод цэнтральных вуліц Мінску, якія найбольш пацярпелі ад налётаў нямецкай авіяцыі ў першыя дні вайны.[10] Участак вуліцы ад Чырвонай да Першамайскай падчас вайны быў разбураны.[11]

Падчас вайны раён Правіянцкай вуліцы быў зонай актыўных дзеянняў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Кедышкі.[12]

Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала 27 мая 1947 года ў гонар савецкага партыйнага дзеяча і кіраўніка партызанскага руху, намесніка кіраўніка ўраду БССР у 19381941 гадах Івана Захарава, які загінуў у гады вайны.[13][14]

Вуліца Захарава распачыналася ад Чырвонай вуліцы, ішла праз Круглую плошчу і заканчвалася ля чыгункі на Смаленскай вуліцы. У 1950-х гадах вуліца была пашырана, распачалося новае будаўніцтва. Да пачатку 1970-х гадоў твар гэтай часткі Мінску змяніўся непазнавальна.[7]

У 1983 годзе частка вуліцы Захарава ад Чырвонай вуліцы і да плошчы Перамогі (тады яшчэ — Круглай плошчы) стала часткай новастворанай вуліцы Кісялёва. Ад гэтага часу нумерацыя збудаванняў на вуліцы Захарава пачынаецца з лічбы 17.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашняя даўжыня — 1880 м. Перасякаецца з вуліцай Румянцава, завулкамі Ваенным і Бранявым, вуліцамі Першамайскай, Азгура, Слясарнай, Саламянай, Андрэеўскай і Смаленскай.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 17
Першы будынак на ўсходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, дугападобны з бакавымі крыламі, 128-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 9037 кв.м. Дом мае падвойную нумерацыю — пр. Незалежнасці 40. Даваенная пабудова дому распачалася ў 1939 годзе. Архітэктары Р.Столер і М.Бакланаў. Цяперашні будынак пабудаваны ў 19471948 годзе на аснове аднаўлення моцна пашкоджанага ў час вайны будынку. Архітэктар адноўленага будынка А.Брэгман. Фасадныя плоскасці падзеленыя на два ярусы шырокім поясам паміж першым і другім паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна. Верхні — падзелены раўнамернымі радамі проставугольных вокнаў і расчлянёны па вертыкалі падвойнымі лоджыямі. Вертыкальнае чляненне фасаду падкрэслена развітымі ліштвамі. Фасад завершаны балюстрадай. Дом занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У будынку размяшчаюцца кавярні «Бярозка»[16] і «Vogue Café»[17], а таксама філіял № 12 МТБанка.
Дом № 19
Пяціпавярховы, 41-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3734 кв.м. Пабудаваны ў 1955 годзе. На рагу вуліц Захарава і Румянцава на першым паверсе дому размяшчаецца рэдакцыя газеты (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова) «Літаратура і Мастацтва».[18]
Дом № 21
Дом № 23
Чатырохпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4746 кв.м. Пабудаваны ў 1956 годзе. На рагу вуліцы Захарава і Ваеннага завулку на першым паверсе дому размяшчаецца аптэка № 18 УП «Белфармацыя»[19]
Дом № 25
Пяціпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1727 кв.м. Пабудаваны ў 1956 годзе. У гэтым доме жылі вядомы беларускі скульптар, народны мастак БССР Аляксей Глебаў і славуты беларускі батанік, акадэмік АН БССР Мікалай Смольскі. У іх гонар на фасадзе дома ўсталяваныя мемарыльныя дошкі.
Дом № 27
Чатырохпавярховы, 32-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3799 кв.м. Пабудаваны ў 1954 годзе. У гэтым доме жылі славутая оперная спявачка, народная артыстка Беларусі і СССР Ларыса Александроўская і вядомы беларускі медык Мікалай Філіповіч. У іх гонар на фасадзе дому ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі.
  • № 29 — Жылы чатыропавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом № 42), якая пазасталася пасля вайны.
  • № 29а — Двухпавярховы, 16-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 682 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.
  • № 31  — Будынак (1950-я) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000314шыфр 713Г000314
Чатырохпавярховы офісны будынак. У доме размяшчаюцца Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, галоўныя статыстычныя ўправы гораду Мінску і Мінскай вобласці, Мінскі абласны аграпрамысловы саюз, рэстарацыя «Casa Augustin Lopez»[20]
  • № 33 (вул. Першамайская, 13) — Пяціпавярховы, 61-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 кв.м. У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуда БССР Ул. Кароль.[7]
  • № 61 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Плошча кватэраў — 2795 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому размяшчаецца вінная крама «Бардо».[23]
  • № 63 — Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2004 годзе.
  • № 63а — Пяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1963 годзе.
  • № 65/1 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2760 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. З боку вуліцы на першым паверсе дому размяшчаецца салон прыгажосці «Ізумі».[24]
  • № 67/1 — Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2006 годзе.


  • № 67/2 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3044 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому з боку вуліцы знаходзіцца аптэка «Фармацыя № 47».[25]
  • № 69 — Пяціпавярховы, 90-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5232 кв.м. Пабудаваны ў 1968 годзе.
  • № 73а — Трохпавярховы офісны будынак. Тут знаходзіцца рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцанзаваных відаў дзейнасці міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.[26]
  • № 77а — Пяціпавярховы цагляны жылы дом. Пабудаваны напрыканцы 1960-х гадоў.
  • № 87 — Аднапавярховы цагляны будынак. Тут знаходзіцца адміністрацыя філіяла № 1 дрэваапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Мінскдрэў»[27].

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 22
Першы будынак на заходнім баку вуліцы. Чатырохпавярховы Г-падобны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў. Дом мае падвойную нумерацыю — пр. Незалежнасці 38. Вуглавая частка будынку завершана невысокай вежачкай з увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Высокія арачныя праёмы аформлены дэкарыраванымі парталамі. Над імі картуш з датай пачатку будаўніцтва. Верхні ярус вуглавой часткі вырашаны трохкалонным порцікам з балюстраднай агароджай. Фасады паміж трэцім і чацвёртым паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам. Прасценкі ў верхнім ярусе аздоблены рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў і медальёнаў. Завершаны фасады шматслойным карнізам з дэнтыкуламі. Дом занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У доме размяшчаюцца хлебная крама «Каравай»[28], аптэка «Інтэр-Інн № 2»[29], прадстаўніцтва авіякампаніі «Austrian Airlines» у Беларусі[30], вясельны салон «Gala».[31]
Дом № 24
Чатырохпавярховы, 57-кватэрны, Г-падобны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4479 кв.м. Пабудаваны ў 1955 годзе. Архітэктар М. Баршч. Занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У доме размяшчаюцца Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане, агенцтва нерухомасці «Юрвест», турыстычная фірма «Прэміа»[32], салон-цырульня «Рабеус».
Двухпавярховы асабняк. Пабудаваны ў 1956 годзе. Прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.[15] Тут таксама размяшчаецца пасольства Мальтыйскага ордэна. Ад 1992 да паловы 90-х гадоў тут знаходзілася сядзіба Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску.
  • № 34 — Двухпавярховы жылы дом.
  • № 36 — Двухпавярховы дом. У 19241926 гадах у доме, які знаходзіўся на гэтым месцы і па гэтым адрасе, жыў Янка Купала.[34] Цяпер у ім размяшчаецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Белмастацпромыслы».
  • № 38 — Двухпавярховы жылы дом.
  • № 40 — Чатырохпавярховы жылы дом.


  • № 42 — Чатырохпавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом № 29), якая пазасталася пасля вайны. Цяпер тут размяшчаецца Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі, інстытут ацэнкі нерухомасці і іншыя арганізацыі і ўстановы.
  • № 44 (вул. Першамайская, 11) — будынак (1950-я) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000315шыфр 713Г000315
Чатырохпавярховы шасціпад'ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г».
  • № 46 — Трохпавярховы дом, які сваім доўгім бокам стаіць уздоўж Першамайскай вуліцы. У ім размяшчаецца адміністрацыя УП «Мінскі холадакамбінат № 1».[35]
  • № 50д — Трохпавярховы офісны дом. У ім размяшчаецца медыцынскі цэнтр «VIP Baby».[36] і аддзяленне ЗАТ «Альфа-Банк».
  • № 50в — Чатырнаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2002 годзе.
  • № 52/1 — Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1966 годзе. Тут размяшчаецца Мінская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі.[37] Цяпер будынак знаходзіцца ў стадыі мадэрнізацыі.
  • № 52/2 — Трохпавярховы будынак. Тут размяшчаецца 9-я стаматалагічная паліклініка.[38]
  • № 54 — Дзевяціпавярховы, 125-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 10785 кв.м. Пабудаваны ў 1974 годзе.
  • № 56 — Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. Гэты дом быў першым з шэрагу будынкаў, што ў 1970-х гадах утварылі мікрараён паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, які атрымаў у народзе назву «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў» і «Царскае сяло».[39]


  • № 58 — Шматпавярховы будынак гімназіі № 7 (да 1991 года — сярэдняя школа № 54). Пабудаваны ў 1976 годзе.[40] Архітэктары Л.Гельфанд і Ю.Кустоў. Будынак лічыцца помнікам савецкай архітэктуры, архітэктурнае рашэнне якога заснаванае на выкарыстанні складанага рэльефу мясцовасці.[7]
  • № 60 — Шасціпавярховы будынак. Мае падвойную нумерацыю: таксама — вул. Саламяная 13. Раней тут размяшчалася сярэдняя школа № 54. З 1977 года — месца знаходжання УП «Мінскметрабуд». Зараз ідзе рэканструкцыя будынку.[41]
  • № 62 — Двухпавярховы Н-падобны будынак. Тут размяшчаецца дзіцячы садок № 260.
  • № 64 — Дзевяціпавярховы, 231-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12114 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе.
  • № 68 — Двухпавярховы Н-падобны будынак. Пабудаваны адначасова і па аднолькавым праекце з домам па Захарава 62. Цяпер тут размяшчаецца пасольства Літвы. Раней у будынку быў дзіцячы садок.
  • № 72 — Дзевяціпавярховы, 108-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 7401 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе.
  • № 74 — Пяціпавярховы, 124-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 6670 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе.
  • № 76 — Пяціпавярховы цагляны офісны будынак. Тут знаходзіцца навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь.[42]
  • № 104 — Двухпавярховы офісны будынак. Тут знаходзяцца шэраг прадпрыемстваў па гандлі аўтазапчасткамі і рамонце аўтамабіляў, а таксама саўна-люкс НАК «Карсар».[43]


Сквер Сымона Балівара[правіць | правіць зыходнік]

Уваход у сквер

Сквер мае трохвугольную форму і размяшчаецца паміж вуліцамі Захарава, Першамайскай і Мінскім інструментальным заводам. Плошча сквера складе 2,2 га. Імя Сімона Балівара скверу нададзена ў ліпені 2008 года. З гэтай просьбай у Мінгарвыканкам звярнулася пасольства Венесуэлы[7][44].

Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
  2. У Мінску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы. telegraf.by (3 лістапада 2013).
  3. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.
  4. Сацукевіч, Іван Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Беларускі калегіум (14 жніўня 2012).
  5. Старая карта Мінску —1858. karty.by (14 жніўня 2012).
  6. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 Вуліца Захарава. Твая сталіца — Мінск (15 жніўня 2012).
  8. Спадарожнік па Мінску 1930. pravapis.org (14 жніўня 2012).
  9. План Мінску 1934. karty.by (14 жніўня 2012).
  10. Варанкова, Ірына Мінская эпапея. Чэрвень 1941.. Беларуская думка, №6,7/2011 (17 жніўня 2012).
  11. И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Артыкул «Вуліца Захарава» // Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник — 2-е выданне. — Мінск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 174. — 467 с.
  12. Шчарбакоў, А. Важак «Андрушы». Маладая гвардыя (17 жніўня 2012).
  13. Сацукевіч, Іван Назвы вуліц і плошчаў Мінска як гісторыка-культурная спадчына. Форум за незалежнасць (14 жніўня 2012).
  14. Гэты дзень у гісторыі. Беларусь сегодня (17 жніўня 2012).
  15. 15,0 15,1 15,2 15,3 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
  16. Кавярня-рэстаран «Бярозка». relax.by (16 жніўня 2012).
  17. Клюшкіна, Вольга Vogue-Café. relax.by (15 жніўня 2012).
  18. Ракіцкі, Вячаслаў Мінск, вуліца Захарава, 19. 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (14 жніўня 2012).
  19. Аптека №18 УП БелФармация. infocom.by (14 жніўня 2012).
  20. Дом Аўгусцін Лопэз — іспанскі рэстаран-клуб (сайт рэстарацыі) (15 жніўня 2012).
  21. Зайцаў, Аляксандр МЦК «Белтэлекама» - фотасправаздача. electroname.com (16 жніўня 2012).
  22. Навукова-педагагічная бібліятэка (сайт бібліятэкі) (16 жніўня 2012).
  23. Вінная крама «Бардо». mogu.by (16 жніўня 2012).
  24. Салон «Ізумі» (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  25. Аптэка «Фармацыя №47». ato.by (16 жніўня 2012).
  26. Рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцанзаваных відаў дзейнасці МНС Беларусі (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  27. ААТ «Мінскдрэў» (сайт прадпрыемства) (16 жніўня 2012).
  28. Крама «Каравай» (старонка крамы) (17 жніўня 2012).
  29. Аптэка «Інтэр-Інн №2» (старонка аптэкі) (17 жніўня 2012).
  30. Прадстаўніцтва авіякампаніі «Austrian Airlines» у Беларусі. belarusinfo.by (17 жніўня 2012).
  31. Вясельны салон «Gala» (сайт фірмы) (17 жніўня 2012).
  32. Турфірма «Прэміа». holiday.by (15 жніўня 2012).
  33. Пасольства ФРГ (сайт пасольства) (15 жніўня 2012).
  34. Мінскія адрасы Янкі Купалы. kupala-museum.iatp.by (16 жніўня 2012).
  35. Мінскі холадакамбінат №1 (сайт прадпрыемства) (16 жніўня 2012).
  36. Медыцынскі цэнтр для дзяцей «VIP Baby». mogu.by (16 жніўня 2012).
  37. Мінская гарадская станцыя хуткай дапамогі (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  38. 9-я стаматалагічная паліклініка (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  39. Мінск слэнгавы. pravapis.org (16 жніўня 2012).
  40. Гімназія №7 (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  41. УП «Мінскметрабуд» (сайт прадпрыемства) (16 жніўня 2012).
  42. Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  43. сауна-люкс НАК «Карсар» (старонка ўстановы) (17 жніўня 2012).
  44. Вынесет ли Боливар Минск?. livejournal.com (16 жніўня 2012).
  45. 45,0 45,1 45,2 45,3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]