Грацскае пагадненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Грацскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам, складзенае 6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грацы. Мэтай пагаднення з'яўлялася спыненне канфлікту паміж сербскімі і харвацкімі сіламі, каб засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых баснійцамі[1]. На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася каля 70 % тэрыторыі сённяшняй Босніі і Герцагавіны. Пры гэтым баснійцы складалі 44 % насельніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна і колькасна пераважалі ў складзе Баснійскага ўрада[2].

Гэта пагадненне, у сутнасці, з'яўлялася дадаткам да іншага пагаднення — Караджорджаўскага (складзена ў сакавіку 1991 года паміж прэзідэнтамі Туджманам і Мілошавічам з мэтай падзелу сфер уплыву ў Босніі і Герцагавіне і наступнай анексіяй «сербскіх» і «харвацкіх» раёнаў Сербіяй і Харватыяй адпаведна)[3]. Паміж новаўтворанымі вялікімі сербскім і харвацкім дзяржавамі заставалася буферная зона, што атрымала ў сербскіх і харвацкіх улад пагардлівую мянушку «Пашалык Аліі». Паводле меркавання некаторых ваенных аналітыкаў, Грацскае пагадненне было адным з найважнейшых дакументаў Баснійскай вайны[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі