Дэніс Муквегэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дэніс Муквеге)
Jump to navigation Jump to search
Дэніс Муквегэ
фр.: Denis Mukengere Mukweg
Партрэт
Імя пры нараджэнні фр.: Denis Mukengere Mukwege
Род дзейнасці гінеколаг
Дата нараджэння 1 сакавіка 1955(1955-03-01)[1][2] (64 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

прэмія Улафа Пальмэ[d] (2008)

прэмія імя Сахарава[d] (2014)

прэмія «За правільны лад жыцця»[d] (2013)

Прэмія ААН у галіне аховы праў чалавека[d] (2008)

Civil Courage Prize[d] (2013)

ганаровы доктар Універсітэта Умеа[d] (2010)

Нобелеўская прэмія міру (2018)

Wallenberg Medal[d] (2010)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2015)

prix des droits de l'homme de la République française[d] (2007)

ганаровы доктар Каталіцкаага ўніверсітэта Лувена[d]

Honorary doctor of the University of Liège[d]

honorary doctor of the University of Pennsylvania[d]

Q69626819?

honorary doctor of the Université de Montréal[d]

Commons-logo.svg Дэніс Муквегэ на Вікісховішчы

Дэніс Муквегэ (фр.: Denis Mukwege; нар. 1 сакавіка 1955, Букаву, Бельгійскае Конга) — кангалезскі гінеколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Быў трэцім дзіцём у сям’і пастара-пяцідзясятніка, што працаваў у шведскай місіі. Дэніс з дзяцінства бачыў шмат хворых людзей, таму вырашыў стаць доктарам. Першапачаткова ён спецыялізаваўся на педыятрыі, але сутыкнуўся з вялікай колькасцю пасляродавых ускладненняў у кангалезскіх жанчын, якія не мелі доступу да медыцынскай дапамогі, таму вырашыў сур’ёзна вывучаць акушэрства і гінекалогію.

Пасля навучання ў Францыі вярнуўся на радзіму і стварыў у Рэспубліцы Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) службу акушэрства і гінекалогіі.

З 1990-х ён актыўна дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту: гэты час быў поўным узброеных канфліктаў і чалавечых смерцяў, масавых згвалтаванняў.

Дэніс Муквегэ не проста аказваў усім жанчынам дапамогу, ён вёў актыўную кампанію супраць гвалту ў СМІ, з міжнароднай дапамогай пабудаваў там шпіталь. Паводле некаторых звестак, з таго часу ён з разам з калегамі правеў больш за 40 тысяч аперацый для жанчын і дзяўчынак.

За тое, што доктар актыўна даваў інтэрв’ю СМІ, выступаў у ААН, заклікаючы спыніць масавыя згвалтаванні ў ДРК, у яго адрас няспынна паступалі пагрозы. У 2012 годзе на яго дом напалі: у закладнікі трапілі дзве дачкі Дэніса (у яго 5 дзяцей). На яго нападалі яшчэ 5 разоў, яго целаахоўнік аднойчы загінуў.

У 2014 годзе доктар атрымаў прэмію імя Сахарава «за барацьбу ў абарону жанчын».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]