Дэніс Муквегэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дэні Муквеге)
Дэніс Муквегэ
фр.: Denis Mukwege
Імя пры нараджэнні фр.: Denis Mukwege
Род дзейнасці праваабаронец, гінеколаг, акушэр, пастар
Дата нараджэння 1 сакавіка 1955(1955-03-01)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне пяцідзясятніцтва
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

прэмія Улафа Пальмэ[d] (2008)

прэмія імя Сахарава (2014)

прэмія «За правільны лад жыцця»[d] (2013)

Прэмія ААН у галіне аховы праў чалавека[d] (2008)

Civil Courage Prize[d] (2013)

ганаровы доктар Універсітэта Умеа[d] (2010)

Нобелеўская прэмія міру

Wallenberg Medal[d] (2010)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2015)

Прэмія «Свабода-Роўнасць-Братэрства»[d] (2007)

ганаровы доктар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта[d]

Honorary doctor of the University of Liège[d] (2018)

ганаровы доктар Пенсільванскага ўніверсітэта[d]

honorary doctor from the NOVA University Lisbon[d]

ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта[d]

Four Freedoms Award – Freedom from Want[d]

doctor honoris causa from the University of Pau[d] (5 мая 2022)

ганаровы доктар Універсітэта Манпелье[d] (19 кастрычніка 2021)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніс Муквегэ (фр.: Denis Mukwege; нар. 1 сакавіка 1955, Букаву, Бельгійскае Конга) — кангалезскі гінеколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Быў трэцім дзіцём у сям’і пастара-пяцідзясятніка, што працаваў у шведскай місіі. Дэніс з дзяцінства бачыў шмат хворых людзей, таму вырашыў стаць доктарам. Першапачаткова ён спецыялізаваўся на педыятрыі, але сутыкнуўся з вялікай колькасцю пасляродавых ускладненняў у кангалезскіх жанчын, якія не мелі доступу да медыцынскай дапамогі, таму вырашыў сур’ёзна вывучаць акушэрства і гінекалогію.

Пасля навучання ў Францыі вярнуўся на радзіму і стварыў у Рэспубліцы Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) службу акушэрства і гінекалогіі.

З 1990-х ён актыўна дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту: гэты час быў поўным узброеных канфліктаў і чалавечых смерцяў, масавых згвалтаванняў.

Дэніс Муквегэ не проста аказваў усім жанчынам дапамогу, ён вёў актыўную кампанію супраць гвалту ў СМІ, з міжнароднай дапамогай пабудаваў там шпіталь. Паводле некаторых звестак, з таго часу ён з разам з калегамі правеў больш за 40 тысяч аперацый для жанчын і дзяўчынак.

За тое, што доктар актыўна даваў інтэрв’ю СМІ, выступаў у ААН, заклікаючы спыніць масавыя згвалтаванні ў ДРК, у яго адрас няспынна паступалі пагрозы. У 2012 годзе на яго дом напалі: у закладнікі трапілі дзве дачкі Дэніса (у яго 5 дзяцей). На яго нападалі яшчэ 5 разоў, яго целаахоўнік аднойчы загінуў.

У 2014 годзе доктар атрымаў прэмію імя Сахарава «за барацьбу ў абарону жанчын».

Зноскі

  1. Denis Mukwege // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denis Mukwege // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Doctor and Advocate: One Surgeon's Global Fight for the Rights of Rape Survivors // Pacific Standard(untranslated), 2017. — ISSN 1941-5672

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]