Еўразійская эканамічная супольнасць
Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (ЕўрАзЭС) — міжнародная эканамічная арганізацыя, якая была заснаваная у 2001, надзеленая функцыямі, звязанымі з фарміраваннем агульных знешніх мытных межаў ўваходзячых у яе дзяржаў (Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан), выпрацоўкай адзінай знешнеэканамічнай палітыкі, тарыфаў, цэн і іншых складнікаў функцыянавання агульнага рынку. У сувязі з утварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза спыніла сваё існаванне 1 студзеня 2015.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь (2001—2015)
- Казахстан (2001—2015)
- Кыргызстан (2001—2015)
- Расія (2001—2015)
- Таджыкістан (2001—2015)
- Узбекістан (2006—2008[1])
Дзяржавы-назіральнікі
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці са Статутам ЕўрАзЭС, статус назіральніка можа надавацца дзяржаве ці міждзяржаўнай (міжурадавай) арганізацыі па іх просьбе.
Назіральнік мае права прысутнічаць на адкрытых паседжаннях органаў ЕўрАзЭС, выступаць на гэтых паседжаннях са згоды старшыні, атрымліваць пры неабходнасці адкрытыя дакументы і рашэнні, якія прымаюцца органамі ЕўрАзЭС. Статус назіральніка не дае правы голасу пры прыняцці рашэнняў на паседжаннях органаў ЕўрАзЭС і правы подпісу дакументаў органаў ЕўрАзЭС.
З мая 2002 года назіральнікамі сталі Малдавія і Украіна, з 2003 года — Арменія.
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]У задачы ЕўрАзЭС ўваходзіла:
- завяршэнне афармлення ў поўным аб’ёме рэжыму свабоднага гандлю, фарміраванне агульнага мытнага тарыфу і адзінай сістэмы мер нетарыфнага рэгулявання;
- забеспячэнне свабоды руху капіталу;
- фарміраванне агульнага фінансавага рынку;
- узгадненне прынцыпаў і ўмоў пераходу на адзіную валюту ў рамках ЕўрАзЭС;
- усталяванне агульных правілаў гандлю таварамі і паслугамі і іх доступу на ўнутраныя рынкі;
- стварэнне агульнай уніфікаванай сістэмы мытнага рэгулявання;
- распрацоўка і рэалізацыя міждзяржаўных мэтавых праграм;
- стварэнне роўных умоў для вытворчай і прадпрымальніцкай дзейнасці;
- фарміраванне агульнага рынку транспартных паслуг і адзінай транспартнай сістэмы;
- фарміраванне агульнага энергетычнага рынку;
- стварэнне роўных умоў для доступу замежных інвестыцый на рынкі Бакоў;
- прадастаўленне грамадзянам дзяржаў Супольнасці роўных правоў ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі на ўсёй яго тэрыторыі;
- збліжэнне і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў;
- забеспячэнне ўзаемадзеяння прававых сістэм дзяржаў ЕўрАзЭС з мэтай стварэння агульнай прававой прасторы ў рамках Супольніцтва.
Зноскі
- ↑ Узбекистан решил приостановить свое членство в ЕврАзЭС(недаступная спасылка). Интерфакс (12 ноября 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2011. Праверана 13 жніўня 2010.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Еўразійская эканамічная супольнасць на Вікісховішчы |
- ЕўрАзЭС
- Бізнес у ЕўрАзЭС Архівавана 27 студзеня 2012.
- Расійскі нацыянальны камітэт па ціхаакіянскім эканамічным супрацоўніцтве Архівавана 23 лютага 2006.
- Міжпарламенцкая асамблея Еўразійскай эканамічнай супольнасці
- Навіны СНД, АЭП, ЕўрАзЭС, ГУАМ Архівавана 4 верасня 2007.
- Навіны Мытні, Мытнага Саюза, АЭП, ЕўрАзЭС, Мытны саюз- як праект ЕўрАзЭС, персаналіі і арганізацыі