Луіс Феліпі Скалары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Луіс Феліпі Скалары
Training Brazilian national team before the match against Croatia at the FIFA World Cup 2014-06-11 (2).jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Феліпан (парт.-браз. Felipão), Сяржант, Драўляная нага[1]
Нарадзіўся 9 лістапада 1948(1948-11-09) (67 гадоў)
Пасу-Фунду, Рыу-Гранды-ду-Сул, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Сцяг Бразіліі Бразілія
Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 182
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Кітая Гуанчжоу Эвергранд
Пасада галоўны трэнер
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1966—1973 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Аймарэ (Сан-Леаполду)
Клубная кар'ера*
1973—1979 Сцяг Бразіліі (1968—1992) СЭР Кашыяс
1980 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Жувентуды
1980—1981 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Нову-Амбургу
1981 Сцяг Бразіліі (1968—1992) ССА
Трэнерская кар'ера
1982 Сцяг Бразіліі (1968—1992) ССА
1982—1983 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Жувентуды
1983 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Грэміу Бразіл
1984—1985 Сцяг Саудаўскай Аравіі Аль-Шабаб
1986 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Грэміу Бразіл
1986—1987 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Жувентуды
1987 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Грэміу
1988 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Гаяс
1988—1990 Сцяг Кувейта Аль-Кадысія
1990 Сцяг Кувейта Кувейт
1991 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Карытыба
1991 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Крысіума
1991 Сцяг Саудаўскай Аравіі Аль-Ахлі
1992 Сцяг Кувейта Аль-Кадысія
1993—1996 Сцяг Бразіліі Грэміу
1997 Сцяг Японскай імперыі Джубіла Івата
1997—2000 Сцяг Бразіліі Палмейрас
2000—2001 Сцяг Бразіліі Крузейру
2001—2002 Сцяг Бразіліі Бразілія
2003—2008 Сцяг Партугаліі Партугалія
2008—2009 Сцяг Англіі Чэлсі
2009—2010 Сцяг Узбекістана Бунёдкар
2010—2012 Сцяг Бразіліі Палмейрас
2012—2014 Бразілія Бразілія
2014—2015 Сцяг Бразіліі Грэміу
2015—н.ч. Сцяг Кітая Гуанчжоу Эвергранд

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў


Лу́іс Фелі́пі Скала́ры[2] або Луіс Феліпэ Скалары (парт.: Luiz Felipe Scolari; 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скалары паходзіць з італьянскай сям'і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з лепшых абаронцаў у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.

Трэнерская кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя каманды і Кувейт[правіць | правіць зыходнік]

Скалары пачаў трэнерскую кар'еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентро Спортыво Алагоано». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміу». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з'ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і Зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з'ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джэда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».

У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Греміё». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага «вандроўца» Скалары з'ехаў у Японію ў клуб «Жубіло Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейру».

Трэнер зборнай Бразіліі па футболе[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леау бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны тур да Чэмпіянат свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў Зборную Германіі па футболе. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і балельшчыкі былі незадаволены яго працай і праз некаторы час ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Трэнер зборнай Партугаліі па футболе[правіць | правіць зыходнік]

З 2003 года Скалары з'яўляецца трэнерам зборнай Партугаліі. На Чэмпіянат Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Зборная Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, якія дасягнулі фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дагавор з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.

12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім іграком Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.

Чэлсі[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па канчатку турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пост галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[3]

Трэнерскія дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубы
  • Чэмпіён штата Алагоас: 1982 («ССА»)
  • Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (3): 1987, 1995, 1996 («Грэміу»)
  • Чэмпіён Бразіліі: 1996 («Грэміу»)
  • Уладальнік Кубка Бразіліі (4): 1991 («Крысіўма»), 1994 («Грэміу»), 1998, 2012 («Палмейрас»),
  • Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 1995 («Грэміу»), 1999 («Палмейрас»)
  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1996 («Грэміу»)
  • Уладальнік Кубка Меркасур: 1998 («Палмейрас»)
  • Чэмпіён Узбекістана: 2009 («Бунёдкар»)
  • Чэмпіён Кітая: 2015 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015 («Гуанчжоу Эвергранд»)
Зборныя
  • Чэмпіянат свету па футболе: 2002 (Зборная Бразіліі па футболе)
  • Фіналіст Чэмпіянату Еўропы па футболе: 2004 (Зборная Партугаліі па футболе)
Асабістыя
  • Трэнер года ў Паўднёвай Амерыцы (2): 1999, 2002
  • Трэнер года ФІФА: 2002

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]