Марын I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марын I, Папа Рымскі)
Марын I
лац.: Marinus I

108-ы Папа Рымскі
20 снежня 882 — 15 мая 884
Папярэднік John VIII[d]
Пераемнік Адрыян III, Папа Рымскі

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 830[1]
Смерць 15 мая 884[2][1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марын I (лац.: Marinus PP. I); ?, Галезэ — 15 мая 884, Рым) — Папа Рымскі з 16 снежня 882 па 15 мая 884 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Каля 866 года быў пастаўлены Папам Мікалаем I у дыяканы. У 869 годзе ўдзельнічаў у Чацвёртым Канстанцінопальскім саборы, які асудзіў Фоція і аднавіў на кафедры Канстанцінопаля патрыярха Ігнація. Пасля вяртання ў Італію быў узведзены ў біскупскі сан. 16 снежня 882 года, пасля смерці Папы Яна VIII, быў абраны новым Папам Рымскім.

Неўзабаве пасля абрання вярнуў будучаму Папе Фармозу кардынальскае званне. З усшэсця Марына I на Святы Прастол добрыя адносіны з Візантыяй, якія мелі месца ў перыяд пантыфікату яго папярэдніка, зноў пагоршыліся, паколькі Марын быў прынцыповым праціўнікам Фоція, які вярнуўся на Канстанцінопальскую кафедру пасля смерці Ігнація. Заключыў саюз з англа-саксонскім каралём Альфрэдам Вялікім.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]