Геласій I
Геласій I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gelasius PP. I | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фелікс III | ||||||
Пераемнік | Анастасій II[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
каля 410 |
||||||
Смерць |
21 лістапада 496 ці 22 лістапада 496[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Геласій I (лац.: Gelasius PP. I; ? — 19 лістапада 496) — Папа Рымскі з 1 сакавіка 492 года па 19 лістапада 496 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Геласій, як ён сам пісаў у лісце да імператара Анастасію I, быў Romanus Natus — «народжаны рымлянін». Тым не менш, Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў natione Afer (афрыканец) і таму меў «каляровую скуру» (смуглую). Afer, аднак, азначала ураджэнцаў правінцыі Афрыка, а не Афрыкі як такой. Папа Геласій быў родам з Кабіліі (Алжыр), населенай берберамі, чыя скура не была смуглай.
Перад сваім абраннем Папам Рымскім Геласій быў блізкім саветнікам папы Фелікса III, у прыватнасці, удзельнічаў у падрыхтоўцы дакументаў Царквы. Таму яго абранне 1 сакавіка 492 года было праявай пераемнасці.
Вядомы тым, што зацвердзіў канчатковую рэдакцыю збору Новага Запавету у 493 годзе.
Акакіянская схізма і прымат Святога Пасаду
[правіць | правіць зыходнік]Пасля свайго абрання на папскі пасад Геласій адразу ж паказаў сілу свайго характару ў спрэчцы з паслядоўнікамі Патрыярха Канстанцінопальскага Акакія. Нягледзячы на ўсе намаганні новага патрыярха Еўфімія і пагрозы імператара Анастасія I, якія спрабавалі атрымаць незалежнасць ад Апостальскага Пасаду, Геласій адмаўляўся надаваць нават найменшыя прывілеі і ўсходняй царкве. Раскол быў звязаны з падтрымкай Анастасіем I монафізітаў[2], чыё вучэнне папа ўспрымаў як ерась.
У кнізе De duabus in Christo naturis («Аб дваістай прыродзе Хрыста») Геласій захоплена крытыкаваў монафізіцтва. Акрамя таго, ён паспрабаваў вярнуць сабе кантроль над Александрыйскім і Антыяхійскім патрыярхатамі, але час яго пантыфікату апынуўся занадта кароткім для дасягнення гэтай мэты. Раскол паміж Рымам і Канстанцінопалем працягваўся да пантыфікату папы Гармізды (514—523).
Пытанне падзелу ўладаў
[правіць | правіць зыходнік]Геласій прытрымліваўся рымскай традыцыі, па якой улада царквы была auctoritas — заканадаўчай, а ўлада імператара — potestas — выканаўчай. У рымскім праве auctoritas пераўзыходзіць potestas. Аднак у тагачасных рэаліях Геласій прызнаваў палітычнае вяршэнства караля-арыяніна Тэадорыха. У Пасланні да Анастасія ён згадваў, што ў свеце ёсць дзве ўлады: свецкая і духоўная. У рэлігійных пытаннях кіраўнікі павінны слухацца біскупаў, а ў свецкіх справах біскупы павінны падпарадкоўвацца кіраўнікам[2]. Тэорыя Геласія была адроджана ў радыкальна новай форме папам Грыгорыем VII, які не толькі адмаўляў падзел царквы і дзяржавы, але і абвяшчаў панаванне царквы над свецкай уладай.
Падаўленне паганскіх абрадаў і ерасяў
[правіць | правіць зыходнік]Геласій актыўна змагаўся з ерасямі і перажыткамі паганства. У барацьбе з святкаваннем рымлянамі луперкалій папе ўдалося пераканаць Рымскі Сенат спыніць святкаванне гэтага свята. Замест яго царква прапанавала святкаваць 2 лютага Стрэчанне.
Каб выкрыць маніхеяў, чые перакананні набіралі папулярнасць у Рыме, Геласій звярнуўся да хітрасці: ён абвясціў, што з гэтага часу варта прычашчацца «ў двух формах» — віном і хлебам. Паколькі маніхеі лічылі віно грахоўным, яны адмаўляліся ад прычасця і лёгка вызначаліся сярод вернікаў. Пазней, калі з маніхеямі ў Рыме было скончана, папа дазволіў вярнуцца да ранейшага абраду прычашчэння толькі хлебам.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Смерць Геласія 19 лістапада 496 года завяршыла яго кароткае, але дынамічнае праўленне. У дадатак да яго непрымірымасці ў барацьбе супраць імператараў і ерэтыкоў, ён быў вядомы дабрынёй і літасцю да бедных. Згодна Liber Pontificalis, Геласій выратаваў Рым ад голаду. Гістарычных доказаў гэтаму няма. Верагодна, у перыяд голаду папа раздаваў бедным хлеб з царкоўных камор. Ён таксама сур’ёзна паўплываў на развіццё палітыкі царквы, літургіі і царкоўнай дысцыпліны.
Геласій быў пахаваны ў прытворы сабора Святога Пятра.
Работы
[правіць | правіць зыходнік]Геласій быў пладавітым пісьменнікам, узорам лацінскага стылю ранняга Сярэднявечча. Яго пяру належыць не менш за шэсць трактатаў, у прыватнасці, De anathematis vinculo. У сваіх пасланнях Геласій пісаў і аб таінстве прычашчэння:
У адным з пасланняў ён раіць прычашчаць дзяцей, у другім жа заяўляе, што ў сакрамэнце еўхарыстыі застаецца «субстанцыя і прырода хлеба і віна», а самі святыя дары называе «выявам і падабенствам цела і крыві Хрыста».
— Кавальскі Я. Папы і папства. Перыяд ІІІ. У арбіце ранневізантыйскай імперыі.
На падставе гэтых выказванняў пратэстанцкія тэолагі пазней будуць адмаўляць ператварэнне хлеба і віна ў кроў і цела Хрыста[2].
Знакамітае багаслоўскае сачыненне VI стагоддзя Decretum Gelasianum не належыць пяру Геласію, а толькі прыпісана яму.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геласий I // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. X. — С. 544-545. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-016-1.
- Геласий I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ковальский Я. Период III. В орбите ранневизантийской империи // Папы и папство.
- Catholic Encyclopedia, Volume VI. New York 1909, Robert Appleton Company.
- Claudio Rendina, I papi, Roma, Ed. Newton Compton, 1990.