Клімент II (Папа Рымскі)
Клімент II | ||
---|---|---|
лац.: Clemens PP. II | ||
![]() | ||
|
||
25 снежня 1046 — 9 кастрычніка 1047 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Рыгор VI | |
Пераемнік | Бенедыкт IX | |
Імя пры нараджэнні | граф Суітгер Шыдгер-Морслебен-Горнбург | |
Нараджэнне |
1005 Хорнбург, Саксонія, Германія |
|
Смерць |
9 кастрычніка 1047 Пезара, Італія |
|
Пахаванне | Бамбергскі кафедральны сабор | |
Бацька | Конрад Морслебен-Горнбург | |
Маці | Amulrada[d][1] | |
![]() |
Клімент II (лац.: Clemens PP. II; свецкае імя граф Суітгер Шыдгер-Морслебен-Горнбург, ням.: Suitger, Graf von Morsleben und Hornburg; 1005 — 9 кастрычніка 1047) — Папа Рымскі з 25 снежня 1046 па 9 кастрычніка 1047. Ён быў другім з Папаў Рымскіх з Германіі
Нарадзіўся ў Хорнбургу, Ніжняя Саксонія, Германія. Ён быў сынам графа Конрада з Морслебена і Гамбурга і яго жонкі Амалрэд.
У 1040 годзе ён стаў біскупам Бамберга. У 1046 годзе ён суправаджаў караля Генрыха III у яго італьянскай кампаніі, і 20 снежня ўдзельнічаў у царкоўным сінодзе Сутры, які зрынуў былых Папаў Рымскіх Бенедыкта IX і Сільвестра III і пераканаў Папу Рымскага Рыгора VI пакінуць Святы Прастол. Кароль Генрых III прапанаваў Суітгера на папства і сінод зацвердзіў яго. Неадкладна пасля выбараў кароль Генрых і новы Папа Рымскі выехалі ў Рым, дзе Клемент 25 снежня каранаваў Генрыха III як імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Кароткі пантыфікат Клімента II пачаўся з рымскага сінода 1047 года, які паклаў пачатак паляпшэнню спраў у рымскай царкве, асабліва прадпісваючы дэкрэты супраць сіманіі. Выбары Клемента былі пазней раскрытыкаваны партыяй рэформаў у межах папскай курыі з-за дачынення да гэтага караля і факту, што новы Папа Рымскі ўжо быў біскупам іншай дыяцэзіі. Насуперак пазнейшай практыцы Клемент кіраваў і Рымам і Бамбергам адначасова.
Клемент суправаджаў імператара ў яго паездцы па паўднёвай Італіі і наклаў інтэрдыкт на Беневента за адмову адкрыць свае вароты перад імі. Рушыўшы ўслед за Генрыхам у Германію ён кананізаваў Вібараду, закатаваную венграмі ў 925 годзе. На шляху назад у Рым ён памёр каля Пезара ў кастрычніку 1047 года. Яго труп быў вернуты ў Бамберг, які ён вельмі любіў і пахаваны ў заходнім хоры ў Бамбергскім кафедральным саборы. Клемент - адзіны Папа Рымскі, пахаваны на поўнач ад Альпаў.

Таксікалагічная экспертыза яго рэштак, праведзеная ў сярэдзіне 20-га стагоддзя, пацвердзіла векавыя чуткі, што Клемент быў атручаны свінцовым цукрам.[2] Не ясна, аднак, ці быў ён забіты ці выкарыстоўваў свінцовы цукар у якасці лекаў
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Климент, римские папы и антипапы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Catholic Encyclopedia, "Pope Clement II" (1913).