Пелагій I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пелагій I
Pope Pelagius I.jpg

60-ы Папа Рымскі
556 — 3 сакавіка 561
Папярэднік Вігілій
Пераемнік Ян III

Дзейнасць дыпламат, клірык, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 505
Смерць 4 сакавіка 561[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ПЕЛАГІЙ I, Папа Рымскі (556561).

Дыякан з Канстанцінопалю, якога Юстыніян скіраваў (555) у Рым, каб яго выбралі папам. Палкаводзец Нарсес, які ў той час быў фактычным дыктатарам Рыму, выканаў загад імператара. Але на працягу дзесяці месяцаў не знаходзілася духоўнай асобы, каб пасвяціць Пелагія. Нарэшце, два прэсвітэры гэта выканалі.

Чуткі абвінавачвалі Пелагія не толькі ў арышце Вігілія, але і ў смерці таго. Гэтая думка трапіла і ў гісторыю царквы (Зепельт, Дэўрыес). Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што некаторыя епіскапы ў Італіі выкраслілі імя Пелагія I з «дыптыху», і агульнай тагачаснай незадаволенасцю дзейнасцю Пелагія I, напр., былі зроблены заявы мітрапалітаў Мілана і Аквілеі аб выхадзе з «рымскай царквы», адбываліся ўзаемныя адлучэнні ад царквы і пад. У час гэтых канфліктаў Пелагій I памёр.[2]

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • [Loz 1934] Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.