Аніцэт (Папа Рымскі)
Анікет | |||
---|---|---|---|
лац.: Anicetus | |||
![]() Размаляваная гравюра, 1493 год. | |||
|
|||
11 ліпеня 154 (155) — 20 красавіка 165 (166) | |||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||
Папярэднік | Пій I | ||
Пераемнік | Сатэр | ||
Нараджэнне |
I стагоддзе |
||
Смерць |
каля 19 красавіка 168 ці 20 красавіка 168[1] |
||
![]() |
Аніцэт (лац.: Anicetus; ? — 165/166) — біскуп рымскі (154/155 — 165/166), прылічаны да святых.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Звестак пра Аніцэта амаль няма. Паводле Liber Pontificalis быў сірыйцам з Эдэсы. Вядома толькі, што ў час яго пантыфікату Рым наведаў вядомы біскуп Смірны Палікарп (пам. ~163), каб узгадніць з рымскай царквой дысцыплінарныя пытанні, датычныя ўсталявання даты святкавання Вялікадня, а таксама пазіцыі царкоўнай іерархіі ў дачыненні да новых хрысціянскіх плыняў, якія пагражаюць расколам. Гаворка ішла ў асноўным пра погляды фрыгійскага селяніна Мантана і яго вучняў, якія прапагандавалі хрысціянства, у якім акцэнт рабіўся на індывідуальных дзеяннях Святога Духа ў рэлігійных перажываннях; а таксама пра дзейнасць Маркіёна — заможнага купца з Сінопу, які сцвярджаў, што хрысціянства павінна адкінуць Стары запавет і развіваць дактрыну выключна ў духу пасланняў апостала Паўла. Маркіён прыбыў у Рым і ахвяраваў хрысціянскай суполцы значную суму (200 тыс. сестэрцый) і частку сваёй бібліятэкі. Рада старэйшын, пра ролю Аніцэта крыніцы не згадваюць, адхіліла вучэнне Маркіёна, вярнула яму грошы, але пакінула бібліятэку. Маркіён заснаваў у Рыме ўласную суполку, якая знайшла паслядоўнікаў ва ўсходніх і заходніх правінцыях Рымскай імперыі.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Казбекова Е. В. Аникет // Православная энциклопедия. Том II. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2001. — С. 436. — 752 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-89572-007-2
- Аницет // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Pope St. Anicetus // Catholic Encyclopedia (англ.)
Папярэднік: Пій I |
Папа Рымскі 154(155) – 165(166) |
Пераемнік: Сотар |