Тэадор II (Папа Рымскі)
Jump to navigation
Jump to search
Тэадор II | ||
---|---|---|
![]() | ||
|
||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Нараджэнне |
840[1] |
|
Смерць |
20 снежня 897[1] |
|
Пахаванне | ||
![]() |
Тэадор II (лац.: Theodorus PP. II; 840 — снежань 897) — Папа Рымскі на працягу 20 дзён у снежні 897 года, падчас хаатычнага перыяду пасля Трупнага сіноду. Быў пасвечаны ў святары Папам Стэфанам V, яго брат Феоцій быў біскупам. Аднавіў святароў, якія былі пазбаўлены пасад Папам Стэфанам VI, прызнаючы абгрунтаванасць іх пасвячэння Папам Фармозам. За гэты час Тэадор паспеў з ўшанаваннямі перапахаваць вынятае яго папярэднікам з Тыбра цела Фармоза ў базіліцы св. Пятра. Кароткі час яго пантыфікату сведчыць, напэўна, пра гвалтоўную смерць ад рук партыі Папы Стэфана VI (VII).