Стэфан I (Папа Рымскі)
Jump to navigation
Jump to search
Стэфан I | ||
---|---|---|
лац.: Stephanus I | ||
![]() | ||
|
||
12 мая 254 — 2 жніўня 257 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Луцый I | |
Пераемнік | Сікст II | |
Нараджэнне |
невядома |
|
Смерць |
2 жніўня 257 |
|
Пахаванне | ||
![]() |
Стэфан I (лац.: Stephanus I; пам. 2 жніўня 257) — біскуп Рыма з 12 мая 254 па 2 жніўня 257. Пакараны па загаду імператара Валяр’яна. Шануецца як свяшчэннамучанік ў Праваслаўнай (памяць 15 (2) жніўня) і Каталіцкай (памяць — 2 жніўня) цэрквах.
Стэфан вядомы сваім дыспутам з карфагенскім біскупам Кіпрыянам па пытанні аб дапушчальнасці хрышчэння ерэтыкоў. Як вынікае з захаваных пасланняў Кіпрыяна да папы, афрыканскія біскупы пагражалі Рыму расколам царквы. Падаплёкай спрэчкі было пытанне аб вяршэнстве над іспанскімі біскупамі, на якое прэтэндавалі як Рым, так і Карфаген.