Лін (Папа Рымскі)
Выгляд
Лін | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Linus PP. | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр | ||||||
| Пераемнік | Анаклет | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | хрысціянскі клірык | ||||||
| Нараджэнне |
10 |
||||||
| Смерць |
79 |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Маці | Claudia[d] | ||||||
Лін, Адэадат (лац.: Linus) — 2-і пасля Пятра біскуп Рыма (67 — ?), святы.
Згодна з традыцыяй, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланні апостала Паўла да Цімафея. Пра жыццё Ліна амаль нічога невядома. Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў родам з Тасканы, прыняў пакутніцкую смерць і быў пахаваны каля Пятра, але раннія крыніцы аб гэтым нічога не кажуць. Год яго смерці ў розных крыніцах даецца па рознаму — 67, 76, 78 і 80. Дзень, згодна Liber Pontificalis — 23 верасня.
Ліна ўшаноўваюць як святога хрысціяне розных канфесій. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасня, у праваслаўных — 4 студзеня і 5 лістапада. У Беларусі ў яго імя асвечаны касцёл у вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна.
