Агапій I
Агапій I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян II | ||||||
Пераемнік | Сільверый | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
22 красавіка 536[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агапій I (? — 22 красавіка 536, Канстанцінопаль), Папа Рымскі (535—536), рымлянін па паходжанні, прылічаны да святых.
Па патрабаванні гоцкага караля Тэадата выправіўся ў Канстанцінопаль, каб паўплываць на візантыйскага імператара Юстыніяна, але палітычная мэта падарожжа не была дасягнутая. Аднак тычасова, намаганнямі Папы канстанцінопальскі патрыярх Анфім, абвінавачаны ў ерасі Еўціхія і калісьці насуперак кананічным правілам пераведзены з Трапезунду ў Канстанцінопаль, быў скінуты з патрыяршага стальца, а на яго месца з блаславення Агапія ўзведзены праціўнік Анфіма Менас.[2]
Таксама Агапію ўдалося схіліць Юстыніяна і канстанцінопальскага патрыярха Менаса да фармальнай заявы аб тым, што яны цалкам падтрымліваюць пастановы Халкідонскага сабору (451), прызнаюць толькі формулу адзінароднага Хрыста ў двух існасцях, адкідаючы распаўсюджаныя ў Візантыі талкаванні прыроды Хрыста і манафізіцкае вучэнне. У выніку павінна было аднавіцца адзінства вызнавання веры і прызнанне прымату за Рымскім Папам. Агапій збіраўся яшчэ раз прыехаць у Канстанцінопаль дзеля кіравання саборам з мэтай канчатковага абвяшчэння прынятага ў Халкідоне сімвалу веры. Але гэтага не адбылося з-за смерці Агапія.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Энц. словарь Брокгауза и Ефрона…
- ↑ Лозинский… С. 37—38.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.
- Агапій I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.