Перайсці да зместу

Ян II (Папа Рымскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян II
лац.: Johannes PP. II
56-ы папа
4 студзеня 533 — 8 мая 535
Папярэднік Баніфацый II
Пераемнік Агапій I

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 470[1]
Смерць 8 мая 535[3]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян II (лац.: Johannes PP. II; ? — 8 мая 535) — Папа Рымскі з 2 студзеня 533 да 8 мая 535 года.

У свецкім жыцці — рымлянін Меркурый. Сын Праекта з узгорка Цэлій. Стаў першым Рымскім Папам, які змяніў імя пры ўступленні на пасад (у дадзеным выпадку — каб не называцца імем паганскага бога).

У барацьбе супраць подкупу пры абранни пап, Ян звярнуўся за садзейнічаннем да гоцкага караля Аталарыха, які падмацаваў дэкрэт рымскага сената 530 года, які забараняў усялякі ціск на выбары, але запатрабаваў для сябе і для сваіх пераемнікаў права зацвярджаць іх і прызначыў за гэта пэўную суму.

  1. papa, ca. Joan II // http://cantic.bnc.cat/registres/fitxa/25606 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  3. http://www.newadvent.org/cathen/08421b.htm
  4. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.