Анастасій IV
Анастасій IV | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Anastasius PP. IV | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яўген III, Папа Рымскі | ||||||
| Пераемнік | Адрыян IV, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Guillaume[d] | ||||||
| Пераемнік | Imar of Tusculum[d] | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Сабінская дыяцэзія[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
| Нараджэнне |
невядома[1] |
||||||
| Смерць |
3 снежня 1154[3][2] |
||||||
| Пахаванне | |||||||
Анастасій IV (лац.: Anastasius PP. IV, у міру Карада дэла Субура, італ.: Corrado della Suburra; не пазней за 1073 год — 3 снежня 1154) — Папа Рымскі з 8 ліпеня 1153 па 3 снежня 1154 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карада дэла Субура паходзіў з рымскай арыстакратычнай сям’і Дэметры. Каля 1114 года ён быў узведзены Папам Пасхаліем II у сан кардынала-святара з тытулам Санта-Пудэнцыана. Каля 1128 года Ганорый II зрабіў Карада кардыналам-біскупам Сабіны. У 1130 годзе, калі адначасова на папскі трон прэтэндавалі Інакенцій II і Анаклет II, Карада рашуча прыняў бок Інакенція II, а пасля ўцёкаў апошняга ў Францыю застаўся яго вікарыем у Італіі. Пасля смерці Яўгена III Карада дэла Субура, да гэтага моманту найстарэйшы з кардыналаў па ўзросце і дэкан калегіі кардыналаў, быў абраны на папскі пасад і прыняў імя Анастасія IV.
Пантыфікат 70-гадовага Анастасія IV працягваўся ўсяго толькі адзін год. Па большасці канфліктных пытанняў папа аддаваў перавагу саступаць: Вільяму Ёркскаму, пытанне пра законнасць прысвячэння якога расцягнулася на трынаццаць гадоў і займала розум чатырох пантыфікаў, быў высланы палій; спрэчка з Фрыдрыхам Барбаросам аб прызначэнні магдэбургскага біскупа ўрэгулявана. Рымскі сенат пад уплывам Арнольда Брэшыянскага фактычна захапіў уладу ў горадзе, пазбавіўшы Анастасія IV усякага палітычнага ўплыву пры поўнай абыякавасці з боку папы.
Пры гэтым Анастасій паклапаціўся пра сваю пасмяротную славу. Па яго ўказанні мошчы роўнаапостальнай Алены былі перанесены ў сціплую раку ў Санта-Марыя-ін-Арачэлі, а антычны парфіравы саркафаг, які вызваліўся пры гэтым, папа падрыхтаваў для ўласнага спачыну. 3 снежня 1154 года Анастасія IV памёр і быў пахаваны ў гэтай труне ў крыпце сабора святога Пятра.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 1 кастрычніка 2019.
- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 16 кастрычніка 2026.
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #100936296 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 7 лістапада 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анастасий, римские папы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.