Стэфан V (VI)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан V (VI)
лац.: Stephanus PP. V (VI)
Стэфан V (VI)
110-ы Папа Рымскі
верасень 885 — 14 верасня 891
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Адрыян III

Пераемнік:

Фармоз


Прафесія:

ксёндз

Нараджэнне:

невядома
Рым, Італія

Смерць:

14 верасня 891(0891-09-14)
Рым, Папская вобласць

Лагатып Вікісховішча Стэфан V (VI) на Вікісховішчы

Стэфан V (VI) (лац.: Stephanus PP. V (VI); ? — 14 верасня 891) — Папа Рымскі з верасня 885 па 14 верасня 891 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Стэфана, Адрыян, які належаў да рымскай арыстакратыі, даручыў адукацыю сына свайму сваяку, біскупу Захарыю, бібліятэкару Святога Прастола. Пры Папе Марыне I Стэфан стаў кардыналам царквы Санці-Куатра-Каранаці.

Ён быў пасвечаны ў верасні 885 года, не чакаючы імператарскага пацверджання. Аднак калі Карл III Тоўсты даведаўся пра аднагалоснае абранне Стэфана, ён не стаў пярэчыць.

Падчас народных бедстваў і засухі ён патраціў бацькаўскую спадчыну на дапамогу бедным, выкуп палонных і рамонт цэркваў.

У сваіх адносінах з Канстанцінопалем Стэфан прытрымліваўся палітыкі Папы Мікалая I і супрацьстаяў візантыйскаму ўплыву. Яго крытыка патрыярха Фоція ў выніку падзейнічала, і імператар Леў VI адправіў таго ў выгнанне. Адначасова Папа прасіў імператара накіраваць ваенныя караблі і салдат, каб дапамагчы Рыму адбіць нападкі сарацынаў.

Пасля смерці Святога Мяфодзія, вучань Мяфодзія, Гаразд, стаў яго пераемнікам. Аднак у сувязі з уплывам нямецкага духавенства Стэфан забараніў выкарыстанне славянскай літургіі, што стала адной з прычын далучэння славян да Праваслаўнай царквы.

Стэфан у 891 годзе каранаваў свайго прыёмнага сына Гвіда III Спалецкага імператарам Захаду. Ён таксама прызнаў Людовіка III Сляпога каралём Праванса. Паколькі Аўрэліян, архібіскуп Ліёнскі, не пасвяціў Тэўтбальда, законна абранага біскупам Лангра, гэта зрабіў сам Папа.

Стэфан быў пахаваны ў порціку базілікі Святога Пятра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]