Перайсці да зместу

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінінфармацыі Беларусі)
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МІ РБ
Краіна
Адрас Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11
Тып арганізацыі міністэрства інфармацыі[d]
Кіраўнікі
Міністр Марат Маркаў
Першы намеснік Андрэй Кунцэвіч
Заснаванне
Дата заснавання 10 студзеня 1992
Бюджэт 30 735 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 10 267 тысяч $[2])
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па друку
mininform.gov.by

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністра інфармацыі прызначае і здымае з пасады прэзідэнт. З 13 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Марат Сяргеевіч Маркаў.

Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516[3].

  • кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню;
  • нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні;
  • павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню
  • урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян;
  • узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці;
  • наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва;
  • стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці;
  • распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем;
  • распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.
  • ухваленне заяў пра вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюд;
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў;
  • прыпыненне выпуску СМІ;
  • стварэнне ведамасных фондаў[4].

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (16 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 3 сакавіка 2012.
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (7 красавіка 2011).
  3. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 (руск.)(недаступная спасылка). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (15 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 3 сакавіка 2012.
  4. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 2001 года № 1545 «Об утверждении Положения о Министерстве информации Республики Беларусь» Архівавана 20 снежня 2020.
  5. Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Архівавана 17 красавіка 2021.