Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палацава-паркавы комплекс
Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх, Красны Бераг.jpg
52°57′54,83″ пн. ш. 29°47′03,97″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Красны Бераг
Архітэктурны стыль эклектыка
Аўтар праекта Гл. ніжэй
Заснавальнік М. і В. Козел-Паклеўскія
Будаўніцтва 18901893 гады
Будынкі:
сядзібны дом • агароджа з брамай • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000324шыфр 312Г000324

Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Гомельская вобласць)
Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх

Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх — помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі і садова-паркавага мастацтва канца XIX стагоддзя. Сядзібна-паркавы комплекс размешчаны на паўночнай ускраіне в. Красны Бераг Жлобінскага раёна, на беразе р. Добасны[1]. Уваходзіць у лік славутасцяў Гомельскай зямлі, аб'яднаных у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Козелаў-Паклеўскіх у пачатку XX ст.

Сядзібна-паркавы комплекс размешчаны на паўночнай ускраіне на беразе р. Добасны[2]. У першай палове XIX стагоддзя была ўласнасцю рода Багародскіх, у якіх яе выкупіў у 1891 годзе генерал-інжынер Міхаіл Сямёнавіч Гатоўскі (1820—1900). Як пасаг сядзіба дасталася яго дачцэ Марыі, што была жонкай В. Козел-Паклеўскага(руск.) бел., які быў сынам знатнага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Альфонс Фаміч Паклеўскі-Козел(руск.) бел. і меў велізарныя ўладанні на Урале. Перадача ўласнасці была аформлена па даравальнай.

Козелы-Паклеўскія — гэта старадаўні дваранскі род вядомых прадпрымальнікаў, вінагандляроў, горна- і золатапрамыслоўцаў, уладальнікаў азбеставай прамысловасці на Урале і першага параходства на рэках Заходняй Сібіры. Па замове ўладальнікаў маёнтка ў 1890—1893 гадах[1][3] быў узведзены палац у стылі гістарызму(укр.) бел..

У 1921 годзе палац быў прыстасаваны пад сельскагаспадарчыя курсы. У сувязі з чым быў праведзены бягучы касметычны рамонт: у палацы адрамантаваны мармуровы камін, печы, вокны, дзверы, падлога[2].

Пасля рэвалюцыі 1917 года разрабаваны, пазней тут зрабілі дзіцячы дом, што зберагло яго ад канчатковага разбурэння.

Падчас Другой сусветнай вайны на базе сядзібы быў арганізаваны нямецкі шпіталь. Пасля заканчэння вайны ў палацы размясцілася сельскагаспадарчае вучылішча.

У 2008 годзе пачалася рэстаўрацыя сядзібнага дома[3].

Архітэктар[правіць | правіць зыходнік]

Уласны асабняк архітэктара В. Шрэтэра(руск.) бел. на набярэжнай р. Мойкі ў Санкт-Пецярбургу 1897—1899 гадоў пабудовы

У розных мастацтвазнаўчых крыніцах існуе няўзгодненасць наконт асобы архітэктара, што стварыў праект палаца. Так, А. М. Кулагін і В. Р. Анціпаў у даведніку «Архітэктура Беларусі» называюць толькі прозвішча Шрэтэр[4], А. Т. Федарук у выданні «Садово-парковое искусство Белоруссии» называе архітэктарам К. Шрэтэра[5], той жа А. М. Кулагін у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры» таксама называе К. Шрэтэра[6]. Б. А. Лазука ў сваёй «Гісторыі сусветнага мастацтва» называе архітэктарам Я. К. Шрэтэра[7]. Р. Афтаназы прыводзіць імя Эўгеніюша Шрэтэра(укр.) бел.[8] са спасылкай на працу А. Урбанскага «Memento kresowe(польск.) бел.»[9], які пры гэтым у сваім выданні імя не называе, кажучы «акадэмік Шрэтэр»[10]. Паколькі ў гэтыя ж гады актыўнай творчай дзейнасцю займаўся яшчэ адзін акадэмік архітэктуры з такім прозвішчам — Віктар Шрэтэр(руск.) бел., то ў Сеціве знаходзіцца шмат матэрыялаў, якія называюць аўтарам менавіта яго[11][12][13][14][15].

Пры гэтым версія пра Эўгеніюша Шрэтэра(укр.) бел. падаецца памылковай прынамсі з таго, што на момант будаўніцтва палацу яму было 14-17 гадоў, а версія пра Віктара Шрэтэра(руск.) бел. ўскосна пацверджваецца яшчэ і падабенствам будынкаў, створаных па яго праектам, на знешні выгляд палаца ў Красным Беразе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом[правіць | правіць зыходнік]

Палац падчас рэканструкцыі

Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх уключае сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, мураваную агароджу з брамай, парк. Галоўным архітэктурным элементам комплексу і цэнтрам яго кампазіцыі з'яўляецца палац, які ўяўляе сабой Г-падобны ў плане асіметрычны двухпавярховы мураваны будынак, узведзены ў стылі гістарызму(укр.) бел. з выкарыстаннем элементаў готыкі, рэнесансу, ампіру і мадэрну[2].

Фасады палаца і яго дах вызначаюцца складанай канфігурацыяй, якая спалучае аб'ёмы асноўнага корпуса з рызалітамі, эркерамі і аб'ёмам бальнай залы. Асабліва вылучаюцца на асноўным фасадзе двух-, трох- і чатырохгранныя руставаныя эркеры з контрфорсамі і шатровымі гранёнымі завяршэннямі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе манументальнай тэрасы на масіўных пілонах са стрэльчатымі арачнымі праёмамі паміж імі[2].

Вадазлівы(руск.) бел. аформлены ў выглядзе хімер. Гарызантальнае чляненне на 2 ярусы вызначана прафіляванай цягай з арнаментамі і карнізам з сухарыкамі па перыметры будынка. На фасадзе розныя па велічыні аконныя праёмы з плоскаснымі і руставанымі ліштвамі[1].

Маляўнічасць архітэктурнага сілуэта спалучаецца з іх каларыстычным вырашэннем, пабудаваным на кантрасце чырвонай цэглы, белых атынкаваных дэталей і шэрых ацынкаваных дахаў з каванымі металічнымі элементамі. Масіўнасць будынка падкрэслівае буйны руст і каменна-блочная муроўка[2].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Козелаў-Паклеўскіх — свайго роду даведнік па гісторыі архітэктурных стыляў у інтэр'еры. Тут выкарыстаны элементы больш за дзесяці стыляў — гатычнага і раманскага, ракако, маньерызму, барока(руск.) бел., класіцызму і іншых. Варта адзначыць, што сядзіба Козелаў-Паклеўскіх — гэта адзіная беларуская сядзіба, у афармленні якой выкарыстоўваўся рэдкі арабскі стыль — альгамбра.

Арганізацыя ўнутранай прасторы палаца спалучае анфіладную і калідорную планіроўку. У афармленні інтэр'ераў парадных памяшканняў выкарыстаны каміны, разная сталярка, багатая ляпніна на столі і сценах, драўляныя і металічныя дэкаратыўныя элементы розных стыляў[2]. Сярод пакояў палаца вылучаюцца яго раманская, гатычная, рэнесансная, кітайская, ракайльная і арабская залы. Апошняя была абсталявана арыгінальнай экзатычнай мэбляй, інкруставанай перламутрам і слановай косцю з Дамаска, а таксама персідскімі дыванамі(руск.) бел.. Бальная зала была вырашана ў стылі Людовіка XVI. Будуар меў насценныя люстры ў разных рамах, мастацкае афармленне салонаў выканана А. Бараўскім[3].

Акрамя стылёвай мэблі палацавыя інтэр'еры значна ўзбагачалі вырабы з бронзы (фірма Лапенскіх), венецыянскі крышталь, англійскі фаянс, французскі фарфор і найбагацейшая галерэя партрэтаў, сярод якой карціны С. Бакаловіча(руск.) бел., Г. Семірадскага(руск.) бел., копіі Караваджа, Айвазоўскага, Кандраценкі(руск.) бел., Лампі(руск.) бел.[3].

Гаспадарчыя пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Флігель
Былы бровар

Комплекс гаспадарчых пабудоў прадстаўлены вынесенымі за межы рэпрэзентатыўнай часткі сядзібы будынкам былога вінзавода, стайнямі, складскім памяшканнем, у афармленні якіх выкарыстаны розныя архітэктурныя элементы[2].

Аднапавярховы цагляны флігель асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, які размешаны недалёка ад палаца, мае падобнае з палацам архітэктурнае вырашэнне[2].

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Парк

Парк мае пейзажна-рэгулярную планіроўку. Закладзены па праекце Ф. Шаніёра(польск.) бел. ў XIX стагоддзі на месцы былога рэгулярнага парку, ад якога захаваўся баскет, перароблены ў ландшафтную паляну.

Парк адрозніваецца кампактнасцю. З двух бакоў абмежаваны высокай сцяной, якая захавалася з XIX стагоддзя, з трэцяй — ракой.

Асноўная сетка дарожак і акружны прагулачны маршрут дзеляць яго на некалькі зон: пладовы сад і фазанавая ферма, пейзажны ландшафт, курціны вакол сядзібнага дома і па беразе ракі і г. д[2]. У парку былі адкрытыя газоны, сажалкі[3].

У парке растуць піхта (Abies), елка чырвоная (Picea rubens), ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos), Acer velutinum, граб (Carpinus), лістоўніца (Larix) і іншыя рэдкія для Беларусі прадстаўнікі флоры. Цэнтральная паляна мае дыяметр каля 40 метраў.

У парку знаходзіцца савіны камень-валун з двума трохкутнымі адтулінамі. Згодна з традыцыяй, юнакі і дзяўчаты загадваюць каля яго жаданні.

Агароджа[правіць | правіць зыходнік]

Мураваная агароджа
Брама

Уся тэрыторыя сядзібы плошчай 11 га абнесена мураванай агароджай. Галоўны ўезд аформлены брамай, зробленай у стылі неаготыкі, якая мае форму спічастай аркі. У яе дэкоры выкарыстана аркатура і васьмігранныя бакавыя вежы[2].

Статус[правіць | правіць зыходнік]

Парк занесены ў пералік помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, а сядзіба ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Шаблон:Крыніцы/Эклектыка (Кулагін)
  4. «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
  5. Федорук Анатолий Тарасович. «Садово-парковое искусство Белоруссии». Минск, «Ураджай», 1989 г. 247 страниц. ISBN 5-7860-0086-9. (руск.) 
  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.
  7. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 354. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  8. Aftanazy Roman. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej». Wrocław, Ossolineum, 1991-97. (польск.) 
  9. Urbański, Antoni. Memento kresowe. Warszawa, 1929, s. 97-99
  10. Urbański, Antoni. Memento kresowe. Warszawa, 1929, s. 98
  11. Красный дворец Красного Берега (руск.) 
  12. Усадьба Гатовского в деревне Красный Берег (руск.) 
  13. Секреты усадьбы в Красном Береге (руск.) 
  14. В Красном Береге завершается реставрация столетней усадьбы (руск.) 
  15. Усадебный дом в Красном Береге Гомельской области планируется открыть для туристов в 2009 году (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Помнікі прыроды Гомельскай вобласці