Алашань (пустыня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пустыня Алашань)
Перайсці да: рух, знайсці

Алаша́нь — пустыня ў Цэнтральнай Азіі, у Кітаі, на паўночны ўсход ад гор Наньшань. Плошча пустыні складае 170 тыс. км². Хвалістая раўніна (вышынёй 800—1660 м). Чаргуюцца групы невялікіх скалістых кражаў, драбнасопачніка(руск.) бел. і плоскіх выцягнутых паніжэнняў, занятых масівамі рухомых пяскоў, барханамі, салёнымі азёрамі, саланчакамі і такырамі(руск.) бел..

Цэнтральная частка складзена з дакембрыйскіх парод, перакрытых плашчом чацвярцічных пяскоў; на ўзвышшах у паўднёвай і паўночнай частках выходзяць на паверхню палеазойскія і мезазойскія адклады. Радовішчы вугалю, нафты, соляў. Клімат рэзка кантынентальны.

Насельніцтва рэдкае. Качавая жывёлагадоўля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рачная сетка прадстаўлена часовымі вадацёкамі, рэчышчы якіх напаўняюцца вадой толькі летам у перыяд мусонных дажджоў ці ліўневых ападкаў. Найбольшыя рэкі Жашуй і Шуйхэ. Азёры Саго-Нур і Шара-Бурду.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя ландшафты: гобі — драбнасопачнік і астраўныя хрыбты, раскіданыя на раўніне з шчэбеневымі глебамі і рэдкай хмызняковай расліннасцю (парналіснік(руск.) бел., эфедра і інш.); масівы барханных пяскоў з беднай стэпавай расліннасцю (карагана, салянкі, палын і інш.); цайдамы — паніжэнні з блізкімі грунтавымі прэснымі водамі і травяністай расліннасцю (рагоз, трыснёг, чарот, пажарніца); саланчакі з галафільнай(руск.) бел. флорай (паташнікі, семітранкі, салянкі); саксаульнікі з чорнага саксаулу з семітранкамі ў ніжнім ярусе. Жывёльны свет: сайгакі(руск.) бел., пустынны заяц, суслікі, пясчанкі, тушканчыкі, паўзуны (чарапахі, яшчаркі, змеі), трапляюцца дзікія аслы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]