Волчас (рака)
(Пасля перасылкі з Рака Волчас)
Jump to navigation
Jump to search
Волчас | |
Выток | каля вёскі Доўгавічы Мсціслаўскі раён |
Вусце | Сож |
Даўжыня | 80 км |
Волчас — рака ў Мсціслаўскім, Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Агульная даўжыня 80 км, у Крычаўскім раёне 47 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Пачынаецца з балота на паўночным усходзе ад вёскі Доўгавічы (Мсціслаўскі раён). Рэчышча ў межах Крычаўскага раёна прыроднае. Мае прытокі: ручай Глінец[1], рака Яленка (справа)[2], ручаі (вёска Вародзькаў 1), працягласць якога 6,0 км і Язвітка (злева).
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 459.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.