Лебяда (рака)
Лебяда | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 67 км км |
Расход вады | 5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°41′48″ пн. ш. 24°41′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Нёман |
• Каардынаты | 53°31′59″ пн. ш. 25°01′27″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Лебяда, Лябёдка (у верхнім цячэнні) — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 67 км. Вадазбор 791 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Жужма, Касцянёўка, Жалудзянка, Шкардзянка, Вялікая Лябёдка, Вавёрка, Голдаўка, Дубенка, Казлянка.
Агульнае[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Лябёдка.
Цячэ па Лідскай раўніне, паўднёвая частка на Нёманскай нізіне. Паверхня роўная, зрэдку перасечаная ўзгорыстымі градамі і адзінкавымі ўзгоркамі. Грунты ў асноўным супясчаныя і пясчаныя, трапляюцца валуны. Пад лесам 13 % вадазбору. Мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы, трапляюцца дробнымі масівамі, найбольшы масіў у сярэдняй частцы вадазбору. Пад ворывам 45 % тэрыторыі. Маецца нізіннае асушанае балота плошчай 1,4 тыс. га.
Даліна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у нізоўі месцамі невыразная. Схілы спадзістыя, слабапарэзаныя, зрэдку ўкрытыя лесам і хмызняком. Пойма нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная, лугавая; шырыня яе 0,5—0,7 км. У пойме меліярацыйныя каналы.
Рэчышча звілістае, шырыня ў межань да вусця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад в. Русанаўцы да в. Збражкі (7,9 км) і ад в. Васілішкі да в. Малое Мажэйкава (12,5 км). Берагі размываюцца, нярэдка насыпныя, стромкія і абрывістыя.
Сцёк ракі зарэгуляваны плацінамі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 5 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45 % сцёку. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.