Перайсці да зместу

Окра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Окра)
Окра
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 293 км²
Расход вады 1,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава
 • Каардынаты 52°53′51,50″ пн. ш. 30°19′19″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне за 3 км на захад ад вёскі Баравуха
 • Каардынаты 52°43′00″ пн. ш. 30°10′35″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Жлобінскі раён
physical
Окра
Окра
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Окра, Стараруднянскі каналрака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня Окры 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %.

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне.

Асноўны прыток — рака Рудзенка (злева). Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма двухбаковая, лугавая, у ніжнім цячэнні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусця ракі Рудзенка), на астатнім працягу звілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м. У басейне ракі (на пойме Дняпра) старычныя азёры Вялікае, Бутач[1].

Каля ракі населеныя пункты Старая Рудня, Завад, Баранаўка, Сухі Востраў (нежылы)[1].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9, 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)