Рэспубліканская партыя (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліканская партыя
Лідар Уладзімір Белазор
Дата заснавання 1994
Штаб-кватэра 220082, Мінск, Прытыцкага, 34; тэл. 203-97-83, 224-90-37
Саюзнікі і блокі Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў
Колькасць членаў больш за 9000[1]
Сайт rprb.narod.ru

Рэспубліканская партыя — палітычная партыя Рэспублікі Беларусь.

Старшыня — Уладзімір Якаўлевіч Белазор. Уладзімір Белазор з’яўляецца намеснікам начальніка Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (сакратар Міжпарламенцкай камісіі). Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленне.

Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаная 12 сакавіка 1992 года. Дата рэгістрацыі — 25 мая 1994. Дата перарэгістрацыі — 30 верасня 1999.

12 чэрвеня 2009 года Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасць.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]