Перайсці да зместу

Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1992
Дэкан Веніямін (Тупека)
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 1
Адрас 220030 г. Мінск, праспект Незалежнасці, 24
theology.bsu.by

Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Размяшчаецца ў будынку былой духоўнай кансісторыі на рагу праспекта Незалежнасці і вул. Чырвонаармейская, 24/1.

У 1992 годзе ў Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтце (ЕГУ) была заснавана кафедра тэалогіі. На яе базе ў 1993 годзе быў заснаваны багаслоўскі факультэт ЕГУ. У 2006 годзе ён ўвайшоў у склад Белдзяржуніверсітэта, выпускнікі атрымлівалі дыпломы дзяржаўнага ўзору.

Інстытут рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў у галіне праваслаўнага багаслоўя, гісторыі Царквы, сучаснага рэлігіязнаўства для работы ў навукова-даследчых установах, выдавецтвах, СМІ, сацыяльных, грамадскіх і дабрачынных арганізацыях. З 2001 года адкрыта магістратура па спецыяльнасці «тэалогія». Выпускнікі працуюць у сістэме вышэйшай і сярэдняй дзяржаўнай адукацыі, у катэхізатарскіх, царкоўнапрыходскіх і нядзельных школах, рэдакцыях царкоўных выданняў. У 2006/2007 навучальным годзе навучалася 92 студэнты і 11 магістрантаў.

Цэнтрам духоўнага жыцця Інстытута з’яўляецца дамовая царква ў гонар святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла. Настаяцель яе — кандыдат багаслоўя протаіерэй Сергій (Гардун).

У Інстытуце дзейнічаюць: студэнцкая рада самакіравання, рада па якасці адукацыі, літаратурна-гістарычны клуб, клуб аматараў царкоўнаславянскай мовы, царкоўны хор і хор Інстытута тэалогіі, дыскусійны багаслоўскі клуб, мастацкая галерэя, нядзельная школа.