Анатоль Іванавіч Бутэвіч
Анатоль Іванавіч Бутэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір | ||||||
Папярэднік | Яўген Вайтовіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сасноўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Пераемнік | Рыгор Кісель | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[1], дыпламатыя[1] і пераклад[1] | ||||||
Узнагароды |
Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на хутары Язавец Нясвіжскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 гадах — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені — маі 2009 года — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень неафіцыйнага «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднання[2] «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
- «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
- «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
- «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
- «Мірскі замак». Мінск, 2003
- «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009
- Серыя «Сем цудаў Беларусі»:
- «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001
- «Званы Нямігі». Мінск, 2002
- «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003
- «Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004
- «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006
- «Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008
- «На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009
- «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
- «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
- «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
- «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
- «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
- «Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім». Мінск, 2015
- «Тайны Мирского замка. Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем». Минск, 2014
- «Тайны Несвижского замка. Путешествие вглубь столетий с Владиславом Сырокомлей». Минск, 2019
- «Я адной табе належу». Мінск, 2013
- «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013
- «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014
- «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца». Мінск, 2015
- «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», Мінск, 2016
- «Жанчыны з легенды», Мінск, 2017
- «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса // Маладосць. 2007
- «Апошняе ігрышча»: Аповесць // Полымя. 2007
- «Распасажаны дом». Мінск, 2020
- «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999.
Пераклады на рускую мову
[правіць | правіць зыходнік]- Липский Владимир. «Крутые версты». Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989
- Липский Владимир. «Выстрелы над старым окопом». Аповесць. Мінск, 2007
- Капустин Аександр. «Соленая роса». Аповесць. Казань, 1984
- Гигевич Василь. «Марсианское путешествие». Мінск, 1992
- «Смеяться, право, не грешно». Беларускі народны гумар. Мінск, 1997
Пераклады на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]- Хемінгуэй Эрнэст. «Бывай, зброя». Мінск, 1996
- Олдрыдж Джэймс. «Паляўнічы». Мінск, 1996
- Шолам Алейхем. «Тэўе-малочнік». Мінск, 1992
- Лем Станіслаў. «Прыгоды Піркса». Мінск, 1992
- Лем Станіслаў. «Салярыс». Мінск, 1994
- Лем Станіслаў. «Непераможны». Мінск, 2011
- Радзівіл Багуслаў. «Аўтабіяграфія». Мінск, 2009
- Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, 2003
- Курыльчык Рышард. «Славянскі світанак». Мінск, 2007
- Курыльчык Рышард. «Нязломны з Назарэта». Мінск, 2009
- Ажэшка Эліза. «Gloria victis». «Дзеяслоў», № 4, 2008
- Ажэшка Эліза. Яны. «Дзеяслоў», № 5, 2017
- Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, «Кнігазбор», 2020
Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981
- Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981
- Аляксандраў А. Шышок. 1982
- Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982
- Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004
- Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006
- Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007
- Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008
- Лорка Ф. Дом Бернарды Альбы. 2013
- Пётр Гладзілін. Афінскія вечары. 2014
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- член Беларускага саюза журналістаў (з 1972)
- член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1994)
- Медаль «За асваенне цалінных зямель» (1969)
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Беларусі (1998)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)
- Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001»
- прэмія польскага Таварыства аўтараў ZAiKS (за пераклады з польскай мовы, 2004)
- Ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008)
- Юбілейны медаль «90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» (2008)
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009)
- Заслужаны журналіст, Ганаровае званне ГА «Беларускі Саюз журналістаў» (2008)
- нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010)
- памятны медаль «Нясвіжскаму раёну — 75 год» (2015)
- нагрудны знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017)
- лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка»
- лаўрэат літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі
- дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
- лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна.
- Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты»
- намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры
- старшыня таварыства «Беларусь — Польшча»
- старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
- член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ
- Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010 да сакавіка 2014)
- член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (з верасня 2010)
- намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з лістапада 2010)
- член праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (з кастрычніка 2012)
- член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (са жніўня 2013)
- ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (28.02.2015)
- ганаровы знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку», 2017
- Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, 2015
- юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», 2019
- нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Бутэвіч // Роднае слова: Штомес. навук.-метад. часоп. / Заснав.: М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь ― 2008. ― № 6. ― С. 16;
- Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 6.
- Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь, энциклопедия: в 6 т. — Минск, 2006, т.2. — C. 564.
- «Вестник Министерства иностранных дел», № 1/1998, стр. 71-72.
- З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М. Мінзер. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 460, (1) — С. 65.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч, Саюз беларускіх пісьменнікаў(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа
- Узнагароджаныя медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
- Выдатнікі друку Беларусі
- Асобы
- Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
- Пісьменнікі Беларусі
- Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Румыніі
- Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Публіцысты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Старшыні Дзяржаўнага камітэта па друку Беларусі
- Консулы Беларусі ў Польшчы